21 ліпеня ўступіў ў сілу новы закон аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама іншыя звязаныя з ім дакументы. Мяняецца парадак рэгістрацыі іншаземцаў. Калі раней яны павінны былі зарэгістравацца па месцы свайго знаходжання ў рэспубліцы на працягу трох дзён (за выключэннем выхадных і свят), то цяпер гэты тэрмін прадоўжаны да пяці дзён. Выключэнне складаюць грамадзяне Расіі, Літвы, Латвіі: яны вызвалены ад працэдуры рэгістрацыі (першыя 30 сутак).
Другое новаўвядзенне—турысты рэгіструюцца па месцы першапачатковага часовага знаходжання на ўвесь перыяд свайго тура па Беларусі. Унесены змяненні і ў пералік арганізацый, якія маюць права рэгістраваць часова прыбываючых у краіну іншаземцаў. Напрыклад, у яго дабаўлены санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі. Арт. 56 закона тычыцца прычын адмовы замежным грамадзянам у выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне. Ён не будзе выдавацца, калі ёсць дакументы і (або) звесткі, якія пацвярджаюць, што шлюб з грамадзянінам Беларсуі або іншаземцам, які пастаянна пражывае ў рэспубліцы, заключаны выключна ў мэтах атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне.
У заканадаўстве з’явіліся падставы для таго, каб супрацоўнікі міліцыі або пракурорскія работнікі маглі ініцыіраваць судовы разгляд пытання аб прызнанні шлюбу фіктыўным. Калі суд прымае адпаведнае рашэнне, то дазвол на пастаяннае пражыванне іншаземцаў анулюецца. Пры гэтым дзеянні праваахоўнікаў ні ў якім выпадку не будуць накіраваны на разбурэнне сям`і.