Госконтроль: Гектары лесного фонда

Более семитысячгектаровземельнеобходимобыло включитьв состав лесного фонда в 2023 году.Отдельныерайонызаданиене выполнили.

Больш за сем тысяч гектараў зямель неабходна было ўключыць у састаў ляснога фонду ў 2023 годзе. Асобныя раёны заданне не выканалі. 

У Полацкім раёне не перадалі ні аднаго гектара з 1 300 запланаваных. У Віцебскім перадалі толькі 38 га з 2 000, у Верхнядзвінскім – 540 га з 2 000, у Талачынскім – 310 га з 563-х.

Асобныя лясгасы гадамі не вялі дзяржаўную рэгістрацыю перададзеных райвыканкамамі зямельных участкаў плошчай больш за чатыры тысячы гектараў, занятых драўнінна-хмызняковай расліннасцю. Да прыкладу, Сенненскі райвыканкам у 2022-2024 гг. прыняў шэсць рашэнняў аб прадастаўленні Багушэўскаму лясгасу зямельных участкаў агульнай плошчай больш за дзве тысячы гектараў. Лясгас не звярнуўся ва ўстаноўлены тэрмін за дзяржаўнай рэгістрацыяй правоў на зямельныя ўчасткі – прынятыя рашэнні страцілі моц. У Браслаўскім раёне, па стане на 1 красавіка, не зарэгістравалі правы на ўчасткі плошчай 102 га, прадастаўленыя яшчэ ў 2020 годзе, у Бешанковіцкім – 63 га (2022 г.), Дубровенскім – 38 га (кастрычнік, 2023 г.), Лепельскім – 477 (студзень, 2023 г.), Полацкім – 1058 га (2021 г.), Шумілінскім – 274 (2022 г.). Асобныя матэрыялы па прадастаўленні земляў лясгасам цяпер не актуальныя і належаць карэкціроўцы. 

Да таго ж у Верхнядзвінскім, Віцебскім, Лепельскім, Лёзненскім, Міёрскім, Полацкім, Пастаўскім, Расонскім, Сенненскім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім раёнах выяўлены факты не ўключэння ў планы зямельных участкаў, неістотна зарослых драўнінна- хмызняковай расліннасцю і якія могуць быць уключаны ў гаспадарчы абарот без значных фінансавых затрат. Райвыканкамамі прыняты меры па дапрацоўцы планаў па ўцягненні ў гасабарот такіх земляў. 

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий