Госконтроль: Строительство сомнительного качества

Приняты меры по пресечению системных нарушений законодательства в части непроведения государственной строительной экспертизы проектов по реконструкции помещений в жилых домах.

Прыняты меры па спыненні сістэмных парушэнняў заканадаўства ў частцы неправядзення дзяржаўнай будаўнічай экспертызы праектаў па рэканструкцыі памяшканняў у жылых дамах.

Разглядаючы зварот жыхара Віцебска, супрацоўнікі Камітэта вобласці ўстанавілі, што пры аб’яднанні дзвюх кватэр на першым паверсе жылога дома пад стаматалагічны кабінет выканана распрацоўка пра екта без уліку патрабаванняў заканадаўства. Звароты заяўніка ў розныя інстанцыі і дзяржорганы па гэтым пытанні былі пакінуты без увагі.

Як устанавіў Камітэт дзяржкантролю вобласці, абавязковая дзяржаўная будаўнічая экспертыза праекта не праводзілася, а сама праектная арганізацыя не мела атэстатаў адпаведнасці і права на яго распрацоўку.

Такім чынам, выкананы будаўнічыя работы сумніўнай якасці, надзейнасць якіх не была пацверджана.

Падчас кантрольных мерапрыемстваў факты неперадачы праектаў на экспертызу выяўлены і ў іншых рэгіёнах.

За дапушчаныя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты службовыя асобы аблвыканкама і Віцебскага гарвыканкама.

Цяпер спецыялізаваная арганізацыя вядзе работу па абследаванні надзейнасці, нясучай здольнасці і ўстойлівасці канструкцыі дома, у якім знаходзіцца стаматалагічны кабінет.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий