Госконтроль: Готовность к уборке не № 1

Низкимитемпамив отдельных сельхозорганизациях веласьподготовкатехники, сушильного хозяйства и складских помещений.Отставалив подготовке зерноуборочных комбайнов Городокский,Бешенковичский, Браславский, Лиозненский, Оршанский, Миорский, Сенненский, Докшицкий, Чашникский и Витебский районы.

Нізкімі тэмпамі ў асобных сельгасарганізацыях вялася падрыхтоўка тэхнікі, сушыльнай гаспадаркі і складскіх памяшканняў. Адставалі ў падрыхтоўцы збожжаўборачных камбайнаў Гарадоцкі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Лёзненскі, Аршанскі, Міёрскі, Сенненскі, Докшыцкі, Чашніцкі і Віцебскі раёны.

У асобных сельгасарганізацыях «палепшыць» становішча спраў імкнуліся скажэннем аператыўнай справаздачнасці, завысіўшы гатоўнасць. Так, у адным з сельгаспрадпрыемстваў Бешанковіцкага раёна на 20 чэрвеня, згодна са справаздачай, былі гатовы тры з васьмі камбайнаў. Пры гэтым сем з іх належным чынам не знялі з кансервацыі: не праве- дзены ачыстка і змазка падшыпнікаў, абслугоўванне рухавіка, устаноўка акумулятарных батарэй, жаткі не ачышчаны ад прарослага пустазелля.

Гатоўнасць сушыльнай гаспадаркі ніжэй за ўсё ў Гарадоцкім, Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах. Да падрыхтоўкі складскіх памяшканняў на момант кантрольных мерапрыемстваў не прыступалі ў сельгас- арганізацыях Верхнядзвінскага і Шумілінскага раёнаў. 

Актуальнае для вобласці пытанне забеспячэння механізатарамі для правядзення работ па ўборцы ўраджаю, недахоп якіх плануецца закрыць за кошт прыцягнення работнікаў з прамысловых і іншых арганізацый вобласці і раёнаў.

Ход уступнай кампаніі

Пракантраляваны ход прыёму дакументаў у дзяржаўных вну вобласці.  

На дзённую форму навучання за кошт сродкаў бюджэту падалі дакумены 3 579 абітурыентаў пры плане 3 348. Сярэдні конкурс склаў: ВДУ імя П. Машэрава – 1,97 чалавека на месца (у 2023 годзе – 2,4), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт – 1,82 (1,99), Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт – 1,42 (1,63), ПДУ імя Е. Полацкай – 1,35 (1,36), Віцебская «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны – 0,6 (0,8).

Забяспечаны на 100 % план прыёму на навучанне за кошт сродкаў бюджэту ў трох вну. 

Да 3 жніўня ажыццяўляўся прыём дакументаў ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі на бюджэтную форму навучання, да 13 жніўня – на платную. 

Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях правядзення ўступнай кампаніі прымаюцца па тэлефонах «гарачых ліній», што дзейнічаюць у Камітэце дзяржкантролю ў рабочыя дні. У Камітэце вобласці – 8 (0212) 37 61 82; у Полацкім міжраённым камітэце дзяржкантролю – 8 (0214) 46 17 42; у Аршанскім міжраённым камітэце дзяржкантролю – 8 (0216) 51 09 22. 

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий