Авторизация
 

У райвыканкаме

Вынікі і задачы

Пасяджэнне райвыканкама праходзіла 24 лютага з удзелам намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання В. А. Седзіна і старшыні ўпраўлення эканомікі аблвыканкама С. А. Зароўскага. Асноўнае пытанне парадку дня — вынікі работы народна-гаспадарчага комплексу ў 2011 годзе і задачы на сёлета. Намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін адзначыў станоўчыя дасягненні — павелічэнне чыстага прыбытку ў 9,3 раза, выручкі ад рэалізацыі — на 63,9%, памяншэнне стратных прадпрыемстваў, рост сярэднямесячнага заробку на 62%, станоўчае сальда таварамі і паслугамі. Аднак пры абмеркаванні ўпор быў зроблены на дасягненне прагнозных паказчыкаў сёлетняга года. Для хлебазавода гэта зніжэнне матэрыялаёмістасці і энергаёмістасці пры павелічэнні   аб’ёмаў вытворчасці і экспарту прадукцыі. Для райпа — нарошчванне абароту. Мясакамбінату неабходна вучыцца прадаваць гатовую прадукцыю і мадэрнізаваць вытворчасць. Асноўная праблема камбікормавага завода — аплата пастаўленых канцэнтратаў. У сельскай гаспадарцы трэба нарошчваць аб’ёмы атрымання збожжа, каб мець дастаткова кармоў для павелічэння вытворчасці малака і мяса.

 

Станоўчая дынаміка ў развіцці эканомікі раёна ёсць. Трэба больш настойліва замацоўваць дасягнутае і імкнуцца да большага. Задачы ў гэтым напрамку вызначаны ў прынятым рашэнні.

 

Захаваць

Летась у раёне ўчынены 171 крадзёж, што на 33 больш папярэдняга года. Гэта вынік таго, што не ўсе ўласнікі належным чынам адносяцца да зберажэння сваёй маёмасці. Ёсць праблемы з тэхнічнай умацаванасцю аб’ектаў, з аснашчэннем іх сігналізацыяй. Аб тым ішла размова пры абмеркаванні пытання аб забеспячэнні захаванасці ўласнасці і папярэджанні крадзяжоў. Канкрэтныя задачы ў гэтым напрамку пастаўлены перад аддзяленнем Дэпартамента аховы, шэрагам прадпрыемстваў і арганізацый.

 

Лавіся, рыбка

Па інфармацыі галоўнага спецыяліста райсельгасхарчу М. Ю. Жук прааналізавана дзейнасць арандатараў рыбных угоддзяў. Летась яны налавілі і рэалізавалі 8,8 тоны рыбы на 51,2 млн. рублёў, пры тым заплацілі арэнднай платы 11,1 мільёна. З заданнямі справіліся ТДА “Актам”, ДРБУП-203. Недастаткова актыўна дзейнічалі Язненскае і Міёрскае ПМС, УП ЖКГ. Недапушчальнымі тэмпамі вялося зарыбленне  вадаёмаў, здараліся парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. І наогул, арандатары не выконваюць нават заданні па лоўлі рыбы, якія ў два разы меншыя за квоты.

 

Райвыканкам зацвердзіў камісію па правядзенню конкурсу на права заключэння дагавора арэнды рыбных угоддзяў пад кіраўніцтвам начальніка райсельгасхарчу В. А. Бялько. Арандатарам даведзены заданні па лоўлі рыбы ў 2012 годзе, ад іх запатрабавана рацыянальна выкарыстоўваць рыбалоўныя ўгоддзі, правесці зарыбленне вадаёмаў, укамплектаваць рыбалавецкія брыгады маркіраванымі прыладамі лоўлі і кваліфікаванымі кадрамі.

 

Іншыя пытанні

Райвыканкам прыняў рашэнні аб прысваенні звання “Жанчына года Міёршчыны”, аб выдачы ліцэнзіі на рознічны гандаль індывідуальнаму прадпрымальніку. Разгледжаны пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта