Авторизация
 

Усё, што гарантавана

1 лютага адбыўся справаздачны сход у цэхавай прафарганізацыі райгазу. На яго сабраліся ўсе рабочыя і спецыялісты, акрамя камандзіраваных і хворых. Кіраўнік філіяла А. Фяцковіч падвёў вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці калектыву. Галоўнае дасягненне безаварыйнае і ўстойлівае забеспячэнне спажыўцоў Міёршчыны звадкаваным і прыродным газам. І гэта пры тым, што працягласць газаправодаў складае 52,7 кіламетра, на абслугоўванні знаходзіцца 12431 кватэра, з іх у 1207 паступае прыродны газ, у 338   “блакітнае паліва” ад ёмістасных установак. Яшчэ прыродны газ падведзены да 753 індывідуальных дамоў. Абсалютная большасць жылля мае прыборы ўліку.

 

На абслугоўванні райгазу знаходзіцца яшчэ 10 камунальна-бытавых устаноў.

Газіфікацыя раёна працягваецца. За мінулы год у прыватным сектары выканана работ на 1,2 мільярда рублёў. А гэта 4 кіламетры газаправодаў, падключэнне да іх 117 дамоў. Паліва ад газабалонных установак атрымалі 80 кватэр, з іх 65 у сельскай мясцовасці, што на 45 больш, чым прадугледжвалася планам.

 

Спажыванне звадкаванага газу летась паменшылася на 55 тон, выкарыстана 705 т. Прыроднага рэалізавана 4448 тысяч кубічных метраў, і тут змяншэнне на 1766 тыс. кубаметраў за кошт эканоміі. А вось насельніцтва выкарыстала 1433 тысячы кубаметраў пры павелічэнні на 168 тыс. куб. м. Прамысловым прадпрыемствам і камунальна-бытавым спажыўцам адпушчана 43015 тыс. кубаметраў прыроднага газу.

 

Праведзена планавае абслугоўванне сістэмы. Устаноўлены 242 лічыльнікі.

Аварыйная брыгада забяспечыла 20 аварыйных заявак, 527 — рамонтных, абслужыла 573 рэгулятары, 25 разоў выязджала на пажары, ажыццявіла 119 падключэнняў да дамоў, у 601 выпадку правяла мантаж ці ўстаноўку абсталявання, яшчэ больш значныя работы па яго абслугоўванню.

За мінулы год транспарт райгазу развёз 30237 балонаў, на 2589 менш папярэдняга. На кожны балон прабег аўтамашыны склаў 3 кіламетры.

 

У калектыве РВУ “Міёрырайгаз” 45 чалавек, 26 з іх летась павысілі кваліфікацыю, заахвочаны — 22. Пастаянна і планамерна праводзіцца прафілактыка траўматызму, выдаюцца індывідуальныя сродкі абароны і спецадзенне.

Важкі ўклад у справы калектыву цэхавага камітэта, яго члены — самыя актыўныя ўдзельнікі ўсіх мерапрыемстваў. Пра гэта гаварыў прафсаюзны лідар Я. М. Драба. Таму і калектыўны дагавор выконваецца. Арганізаваны конкурсы на лепшую аварыйную брыгаду і транспартную службу, веданне нарматыўных дакументаў. Прадугледжаны даплаты не толькі па выніках гаспадарчай дзейнасці, але і за выслугу гадоў, шкодныя ўмовы, прафесійнае майстэрства і іншае. Нямала дадатковых ільгот і гарантый. Да водпуску кожны работнік атрымаў аднаразовую выплату на аздараўленне. Аказвалася матэрыяльная дапамога для нарыхтоўкі агародніны, да юбілеяў, святаў. Былі выплаты з выпадку нараджэння дзяцей і трагічных падзей у сем’ях.

 

Работнікі райгазу працуюць па кантрактах, у якіх агавораны ўмовы працоўнай дзейнасці, аплаты працы, адпачынку і многае іншае. Усё гэта забяспечваецца. Не лішнім будзе сказаць, што міёрскія газавікі выйшлі на першае месца ў вобласці па заробку. Пэўныя меры заахвочвання прадугледжаны для маладых работнікаў. Створаны ўмовы для культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы. Актыўна ўдзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці І. Р. Голуб, В. В. Мажынскі, Д. Д. Юдзіцкая, А. Н. Дзямід, у спартыўных мерапрыемствах — Е. В. Варонька, С. Ч. Гайлеш, Ю. В. Аўласевіч, А. Т. Булгак.

 

Прафсаюзныя сродкі выкарыстоўваліся на набыццё білетаў на канцэрты, для арганізацыі навагодняй ёлкі для дзяцей, на пуцёўкі ў аздараўленчы лагер “Дружба”.

На сходзе заслухана справаздача рэвізійнай камісіі, адзначана добрасумленная работа казначэя І. Р. Голуб.

Цэхавую прафарганізацыю райгазу на абласной канферэнцыі будуць прадстаўляць Я. А. Яроменак і Я. М. Драба.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 543
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 179
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 124
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта