Про "вишинг" и "фишинг" рассказал начальник Миорского РОВД Владимир Бондарев

Значительное количество преступлений в сфере информационных технологий регистрируется на территории Витебской области. Преобладают кражи с использованием реквизитов банковских карточек, полученных методом социальной инженерии "вишинг" или с использованием мошеннических интернет-ресурсов "фишинг".

Значная колькасць злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій рэгіструецца на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Пераважаюць крадзяжы з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх картак, атрыманых метадам сацыяльнай інжынерыі «вішынг» або з выкарыстаннем махлярскіх інтэрнэт-рэсурсаў «фішынг».

Что такое «вішынг»? Від махлярства, пры якім зламыснікі выкарыстоўваюць так званыя метады сацыяльнай інжынерыі. Імкнуцца выклікаць давер ахвяры праз псіхалагічныя маніпуляцыі. Як правіла, выкарыстоўваюць інтэрнэт-мэсэнджар Viber. Тэлефануюць з нумароў, што пачынаюцца на +372, +373, +380, +371, +47, +79, 147, а таксама выкарыстоўва- юць іншыя нумары іншаземных дзяржаў. Прымяняюць і абаненцкія нумары сотавых аператараў Беларусі. 

Падчас тэлефоннай размовы зламыснік прадстаўляецца супрацоўнікам банка і паведамляе суразмоўніку пра наяўнасць на яго імя заўкі на афармленне крэдыта. Затым пераключае яго нібы на супрацоўніка МУС. Ахвяры прапаноўваюць паўдзельнічаць у так званай «аператыўнай гульні» і аформіць крэдыт. Затым просяць устанавіць мабільны дадатак аддаленага доступу для анулявання крэдытнай лініі. Маючы пашпартныя дадзеныя ахвяры, завалодвае 3D-secure кодамі, што прыйшлі на яе абаненцкі нумар, і крадзе грашовыя сродкі. 

Яшчэ адзін спосаб махлярства – рассылка шкодных паведамленняў ад імя Белпошты. У іх паведамляецца, што пасылка прыйшла на склад, але не можа быць дастаўлена адрасату. Неабходна прадаставіць дадатковую інфармацыю, перайшоўшы па спасылцы. На справе спасылка з’яўляецца фішынгавай, а ўвод дадзеных прыво- дзіць да спісання грошай. 

ВАРТА НАГАДАЦЬ

v Ні пры якіх абставінах не адказвайце на падазроныя званкі, асабліва з замежных нумароў, у тым ліку ў інтэрнэт-мэсэнджарах.

v Махляры вельмі вынаходлівыя. Падчас размовы могуць запалохваць, упэўніваць, пераконваць. Прыдумваюць розныя нагоды для афармлення крэдыта або прадастаўлення персанальнай інфармацыі. 

v Не паведамляйце невядомым асобам свае асабістыя даныя, інфармацыю пра банкаўскія карткі, логін і пароль да розных сэрвісаў, коды пацвярджэнняў, атрыманыя смс-паведамленнем. 

v Банкаўскія работнікі ніколі не выкарыстоўваюць інтэрнэт-злучэнні для сувязі з кліентамі і не просяць паведаміць канфідэнцыяльныя даныя для доступу да карт-рахунка, не ўпэўніваюць аформіць крэдыт. 

v Не ўстанаўлівайце на сваё прыстасаванне ніякіх дадаткаў па просьбе невядомых асоб. 

Уладзімір БОНДАРАЎ, начальнік РАУС. 
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий