Авторизация
 

Сустрэча ў Чэрасах

Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў на сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Чэрасы 13 лютага расказаў пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы год і пра новыя задачы на сёлета.

 

Як адзначыў кіраўнік раёна, 2012-ы будзе няпростым. Бюджэтных сродкаў на фінансаванне аграпрамысловага комплексу выдзяляецца менш, і гаспадаркам давядзецца за многае плаціць самім. А значыць, працаваць трэба добрасумленна і эфектыўна.

 

Прыпыняецца будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці. Так, за год павінны з’явіцца толькі тры дамы ў Пад’ельцах. Яшчэ ў планах узвядзенне турыстычнага комплексу ў вёсцы Мурашкі, новай аўтазапраўкі ў Міёрах ля райаграсервісу.

На сустрэчу са старшынёй людзі прышлі са сваімі пытаннямі. Цікавіла, ці будзе весціся газіфікацыя іх населенага пункта. І. В. Кузняцоў адказаў, што на бліжэйшы час гэтага абяцаць не можа. Прагучала просьба ўпарадкаваць ранішні рэйс маршрутнага аўтобуса, на якім едуць у школу дзеці. Часам ім даводзіцца доўга чакаць на прыпынку. Старшыня запэўніў, што праблема з падвозам дзяцей будзе вырашана. Паскардзіліся прысутныя на якасць міёрскага хлеба, якая зусім не адпавядае цане. І з гэтым пытаннем кіраўнік раёна паабяцаў разабрацца.

 

Развітваючыся з аўдыторыяў, І. В. Кузняцоў зазначыў, што калі працаваць і не чакаць, што хтосьці зробіць за цябе тваю справу, то і вынік будзе адпаведны.

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта