Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамыслвоага комплексу і калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міёрскага райвыканкама падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых. Пераможцамі на 8 жніўня прызнаны: сярод камбайнераў:
Махонька Аляксандр Генадзьевіч—камбайнер СВК “Узмёнскі”, які на КЗС-12 намалаціў 986 тон збожжа;
Замковіч Сяргей Міхайлавіч—камбайнер СВК “Узмёнскі”, які на КЗС-12 намалаціў 964 т збожжа;
Лакотка Іван Іосіфавіч—камбайнер СВК “Гвардзейскі”, які на КЗС-12 намалаціў 953 т збожжа; на адвозцы зерня:
Сахонька Уладзімір Вітальевіч—вадзіцель СВК “Узмёнскі”, які на МАЗ-555 перавёз 1953 т зерня;
Дубейка Сяргей Іванавіч з СВК “Гвардзейскі” на МАЗ-555 перавёз 1540 т зерня.