Направление на эффективность
gazeta 10-01-2012, 11:54 1 258 Афіцыйна
Напрамак на эфектыўнасць
З даклада старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова на сесіі раённага Савета дэпутатаў
Мінулы год аказаўся складаным, бо адчуваліся праблемы ў сусветнай эканоміцы. Аднак і нам не ўдалося арганізаваць работу на неабходным узроўні, у поўнай меры выкарыстаць наяўны патэнцыял, хаця ёсць станоўчая дынаміка. За 11 месяцаў рост вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах склаў 168,5%, хаця гэта і менш прагнознага паказчыка. З заданнямі справіліся камбікормавы завод, ільнозавод, УП ЖКГ. Не дасягнулі прагнозных параметраў мясакамбінат, удзельная вага якога ў вытворчасці раёна 55,2%, хлебазавод.
Запасы гатовай прадукцыі на прадпрыемствах на пачатак снежня складалі 25,2% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. У працэнтных адносінах заданне выконваецца, у сумавых — не. Інавацыйную прадукцыю асвоілі камбікормавы завод, хлебазавод і мясакамбінат, яе аб’ём 15,9% пры заданні 19%. Як бачым, прарыву не адбылося.
Рэнтабельнасць продажу ў прамысловасці за студзень-кастрычнік склала 3,5% пры заданні 15%. Прагнознага ўзроўню не дасягнула ні адно прадпрыемства, а льнозавод мае адмоўны вынік.
Прадукцыйнасць працы ў прамысловасці за 10 месяцаў складае 143,2 млн. рублёў на аднаго чалавека ці 150,1% да папярэдняга года пры заданні 195%. Гэты паказчык забяспечыў толькі льнозавод.
Сельгаспрадпрыемствы за 11 месяцаў атрымалі прадукцыі на 117,4 млрд. рублёў пры росце на 10% у асноўным за кошт раслінаводства. Выручка ад рэалізацыі 105,7 млрд. рублёў, чысты прыбытак 20,9 мільярда пры рэнтабельнасці 23,2%. Гаспадаркі намалацілі 61111 тон зерня, што складае 160,3% да папярэдняга года пры ўраджайнасці 29,4 цэнтнера з гектара. Атрымана 5459 тон насення рапсу пры ўраджайнасці 16,1 ц/га.
Бульбу вырошчвала 5 гаспадарак, клубняў накапана 2869 тон (ураджайнасць 136 ц/га). Палавіну ўраджаю забяспечыла ААТ “Цітова”.
Ільновалакна атрымана 362 тоны пры ўраджайнасці 6,4 ц/га.
На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 28,5 ц к. адз. ці 113,9% да папярэдняга года. Яшчэ лепшыя вынікі ў ААТ “Мерыца”, “Цітова”, “Дрыгучы”, “Узмёнскі край”, “Туркова”, “Наўгароды”, “Гвардзейскі”, філіяле КЗ “Павяцце”.
Выкананы заданні па сяўбе азімых збожжавых і рапсу, па ворыву зябліва.
Сельгасарганізацыі за 11 месяцаў рэалізавалі на забой 4519,8 тоны жывёлы. Сярэднясутачныя прывагі БРЖ склалі 532 грамы, а ў ААТ “Чэрасы” — 629, “Сіцькова” — 614, “Гвардзейскі” — 598. Нізкая прадукцыйнасць статка ва УП “Юбілейны”.
Вытворчасць малака за 11 месяцаў павялічылася на 889 тон пры сярэднім надоі на карову 3453 кг. А ў ААТ “Дрыгучы” надой склаў 4649 кг, “Цітова” — 4377, “Туркова” — 4084 кг.
За кошт уласных сродкаў, крэдытных і бюджэтных рэсурсаў гаспадаркі набылі 7 трактараў, 5 пасяўных агрэгатаў, 27 корма- і зернеўборачных камбайнаў, 4 пагрузчыкі і іншую тэхніку. Іх матэрыяльна-тэхнічная база ўмацавалася, ёсць з чым і над чым працаваць.
За 11 месяцаў летась уведзена ў дзеянне 7325 кв. метраў агульнай жылой плошчы, гадавое заданне выканана на 61%. Адставанне стала вынікам нерытмічнага фінансавання.
У прыватным сектары праведзена 3,4 км газаправодаў, прыродны газ паступіў у 85 дамоў.
На 114,3% забяспечаны мэтавы паказчык па энергазберажэнні.
Стабільным быў спажывецкі рынак раёна пры прыярытэце айчынных тавараў, іх доля складала 92,8%. Дзейнічала 148 аб’ектаў гандлю, у тым ліку 5 новых, 27 — грамадскага харчавання на 724 пасадачныя месцы. Малыя населеныя пункты рэгулярна абслугоўвалі 7 аўтамагазінаў.
Рознічны тавараабарот грамадскага харчавання за 11 месяцаў павялічыўся на 104,7% пры заданні 113%. Забяспечаны ён за кошт ПУП “Міёрскі харчгандаль”, толькі 0,3% складае ўклад прыватных структур.
Бытавыя паслугі аказваюць 37 прадпрыемстваў, дзейнічае 12 сельскіх КПП. Вяскоўцам даступна 11 асноўных сацыяльна-значымых відаў бытавых паслуг.
Праз усе каналы рэалізацыі насельніцтву аказана за 11 месяцаў платных паслуг на 17,8 млрд. рублёў пры росце на 135,3% (прагноз 145%). Найбольшая ўдзельная вага жыллёва-камунальных, сувязі, бытавых і транспартных. Знізілі іх аб’ёмы райветстанцыя, БРТІ, ЦБП №213, АЗС, ААТ “Дрыгучы”, “Райаграсервіс”, УП “Юбілейны”.
У раёне зарэгістравана 219 індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку ў гандлі 79, бытавымі паслугамі займаецца 68. Дзейнічае 48 малых прадпрыемстваў, прыватны бізнес пераарыентаваўся на сферу паслуг і вытворчасць. Аднак гэта патрабуе мадэрнізацыі і новых тэхналогій. Неабходна развіваць аказанне бытавых паслуг, прыватную прыёманарыхтоўчую дзейнасць і паглыбленую перапрацоўку садавіны, грыбоў і ягад.
Большай увагі патрабуе турыстычная інфраструктура.
Знешнегандлёвы абарот за студзень-кастрычнік летась склаў 6758,6 тыс. долараў пры росце на 133,4%, аднак заданне выканана толькі на 56,4%. Пры тым імпарт значна перабольшвае планавыя паказчыкі.
Станоўчае сальда таварамі на 1 лістапада перасягнула 5 млн. долараў, аднак гэта амаль у два разы менш, чым чакалася. Заданне па экспарце паслуг забяспечана пры росце на 217% да папярэдняга года.
На развіццё эканомікі раёна за студзень-лістапад накіравана 82,2 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, гэта толькі 82% узроўню папярэдняга года, аднак падпісаны 4 інвестыцыйныя дагаворы на будаўніцтва завода па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, турыстычнага комплексу ў в. Мурашкі, АЗС з кафэ, магазінам, станцыяй тэхабслугоўвання і матэлем, аб’екта прыдарожнага сервісу. Падрыхтаваны яшчэ два праекты інвестыцыйных дагавораў.
Мінулы год адзначаны станоўчай дынамікай якасных паказчыкаў эканомікі раёна. Стратным быў толькі льнозавод. Памяншаюцца сабекошт і страты на гэтым прадпрыемстве.
Сярэднямесячная заработная плата за студзень-лістапад летась склала 1385,2 тыс. рублёў пры росце на 162,9%, аднак заданне выканана на 93%. На 1 снежня рэгіструемае беспрацоўе было на ўзроўні 0,6%. Працаўладкавана 447 чалавек пры 780 вакансіях. Выдзелена 6 субсідый беспрацоўным для пачатку прадпрымальніцтва. У раёне створана 235 новых рабочых месц.
За 9 месяцаў мінулага года забяспечаны паказчык эканоміі рэсурсаў, тэмпы росту аб’ёмаў вытворчасці апярэджваюць рост выдаткаў на 3,7%. Дэбіторская запазычанасць на 1 лістапада крыху зменшылася, аднак крэдыторская перабольшвае яе ў 3,8 раза.
У гаспадарчы абарот уцягнута 8 невыкарыстоўваемых аб’ектаў з 13. Застаюцца даволі высокімі імпартаёмістасць, матэрыялаёмістасць і энергаёмістасць выпускаемай прадукцыі, адносна нізкая прадукцыйнасць працы. Слаба ўспрымаюцца інавацыі.
У 2012 годзе прамысловасць арыентуецца на максімальнае выкарыстанне вытворчага і працоўнага патэнцыялу, перамяшчэнне збыту на знешнія рынкі, тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю вытворчасці, арганізацыю новых участкаў. Мясакамбінат плануе ўзвядзенне халадзільніка, хлебазавод — устаноўку лініі па вытворчасці сушак, камбікормавы завод — мантаж лініі гранулявання камбікармоў. УП ЖКГ будзе займацца зніжэннем выдаткаў на вытворчасць цеплаэнергіі. Клопат гандлю і грамадскага харчавання — забеспячэнне насельніцтва таварамі шырокага асартыменту пры высокім узроўні абслугоўвання. Неабходна закончыць мадэрнізацыю магазіна №4 і рамонт універмага. Галоўнай задачай стане эфектыўнае выкарыстанне дзяржмаёмасці, атрыманне даходаў ад продажу на аўкцыёнах зямельных участкаў. Будзе працягнута работа па павелічэнні занятасці насельніцтва.
Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі трэба павялічыць на 104-105%, забяспечыць рэнтабельнасць яе продажу ў 3-3,5%. Рознічны тавараабарот павінен вырасці на 105,5%. Тэмп росту экспарту — 123%, а паслуг — 115%.
Задача аграрыяў — атрымаць сёлета 72 тыс. тон зерня, 3,6 тыс. тон бульбы, 7 тыс. тон рапсу, 1000 тон ільновалакна, 44258 т малака, рэалізаваць 5320 т жывёлы пры фінансавай стабільнасці і павышэнні эфектыўнасці гаспадарання, эканоміі ўсіх рэсурсаў.
У 2011 годзе працягвалася аптымізацыя сістэмы адукацыі, укараняліся новыя формы дашкольнага навучання. Захавалася станоўчая дынаміка паступлення выпускнікоў у вышэйшыя, сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы. Працэс навучання будзе ўдасканальвацца і сёлета.
Дэмаграфічная сітуацыя ў раёне застаецца складанай, хаця павялічваецца нараджальнасць, змяншаецца пярвічная захворваемасць. За 11 месяцаў летась памерлі 553 чалавекі, на 85 больш, чым у папярэднім годзе. Гэта патрабуе паляпшэння дыспансерызацыі насельніцтва, прафілактычнай работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Пачаліся работы на будынку раённай бальніцы.
Летась створаны ўстановы бібліятэка-клуб у Даўгінаве і Слабадзе. Да 11 творчых калектываў, якія маюць ганаровыя званні “народны” і “ўзорны”, далучыліся фальклорныя гурты “Язынка” і “Іставіца”. Сёлета трэба паляпшаць якасць праводзімых мерапрыемстваў, ствараць брэнды.
За год праведзена 69 фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму выканаў намечанае. Сістэматычна займаюцца фізкультурай 3520 чалавек ці 15% насельніцтва. У лагерах прайшлі аздараўленне 204 школьнікі. Падрыхтавана 14 прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў, 59 чэмпіёнаў вобласці і 24 прызёры.
Турыстычна-экскурсійнай дзейнасцю займаюцца прадпрыемствы “Паласаты рэйс” і “Халберг”, яны аказалі паслуг на 81,4 млн. рублёў. Турызм трэба развіваць і далей.
Сярэдняя велічыня пенсій у снежні складала 863,6 тыс. рублёў, на дзяржаўную адрасную дапамогу летась было накіравана 422,2 млн. рублёў. Тэрытарыяльны цэнтр пашырае пералік паслуг. На даму абслугоўваецца 421 чалавек.
У раёне склаўся стабільны калектыў кадраў. У сельгасарганізацыях працуе 448 кіраўнікоў і спецыялістаў, але не хапае механізатараў на перыяд напружаных работ. Своечасовыя меры па навучанні і перападрыхтоўцы дазволілі захаваць колькасць педагагічных работнікаў. У ахове здароўя працуе 58 урачоў, у новым папаўненні 1 урач і 5 спецыялістаў сярэдняга медыцынскага персаналу. А ўвогуле летась прыбыло ў раён 111 выпускнікоў, з іх 32 з вышэйшай і 43 з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
У раёне склалася сістэма інфармавання насельніцтва. За 11 месяцаў інфармацыйна-прапагандысцкія групы ўсіх узроўняў правялі 1200 сустрэч, у тым ліку групы райвыканкама — 236. На кантроль узята 21 пытанне, 19 з іх вырашаны. Насельніцтва найбольш непакоіла змяненне маршрутаў руху аўтобусаў, забеспячэнне палівам, работа аўтамагазінаў і КПП, асвятленне і добраўпарадкаванне населеных пунктаў, рамонт дарог.
Неабходна больш увагі грамадскім аб’яднанням і фарміраванням, у першую чаргу маладзёжным. Жыхары раёна адзначаюць паляпшэнне работы міліцыі, аднак крымінагенная абстаноўка насцярожвае, у 13 дарожна-транспартных здарэннях загінула 10 чалавек, у нецвярозым стане затрыманы 153 вадзіцелі, з іх 20—паўторна.
У райвыканкам паступіла 237 зваротаў грамадзян, з іх 65 пісьмовых, задаволена 189 просьб, 6 чалавек звярнуліся ў вышэйстаячыя інстанцыі. Летась колькасць зваротаў зменшылася на трэць. У асноўным яны тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі.
Летась райвыканкам прыняў больш тысячы рашэнняў па забеспячэнні жыццядзейнасці раёна, разгледжана 28 асноўных пытанняў з дэталёвым вывучэннем становішча спраў.
Планы на 2012 год напружаныя, яны патрабуюць новых падыходаў у арганізацыі работы. Ацэнка вынікаў будзе праводзіцца па паказчыках эфектыўнасці — чыстым прыбытку, рэнтабельнасці продажаў, зніжэнні матэрыялаёмістасці, павышэнні прадукцыйнасці працы.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



