Рамеснікі з ліпеня 2023 года павінны будуць пацвярджаць сваю дзейнасць

 Рамеснікам давядзецца пацвярджаць сваю дзейнасць для ўплаты падатку. Такое новаўвядзенне ў парадак падаткаабкладання фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, уводзіцца з 1 ліпеня 2023 года. Аналагічны алгарытм дзеянняў і для ўладальнікаў аграэкасядзіб.

З 1 студзеня рамеснікі ўплачваюць не ўсю гадавую суму – 62 рублі адным плацяжом – як было раней, а штомесяц па шэсць рублёў. Цяпер фізічныя асобы змогуць працаваць з прымяненнем рамеснага збору толькі тады, калі атрымаюць рашэнне мясцовых органаў улады аб тым, што іх дзейнасць адносіцца да рамеснай. У іншым выпадку давядзецца перайсці на прафесійны падатак.

Аналагічны механізм прадугледжаны і для асоб, якія аказваюць паслугі ў сферы аграэкатурызму. З 1 студзеня сума збору для ўладальнікаў аграсядзіб складае 37 рублёў. Уплачваць гэты падатак неабходна толькі ў тым выпадку, калі дзяржорганы пацвер-

дзяць, што фізічная асоба ўправе ажыццяўляць гэтую дзейнасць. Інакш таксама давядзецца пераходзіць на альтэрнатыўны варыянт падаткаабкладання – падатак на прафесійны даход.

За студзень – красавік у райвыканкам пададзена восем заяў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур ад суб’ектаў аграэкатурызму, чатыром з іх дазволена дзейнасць у гэтай сферы, яшчэ чатыры заявы разглядаюцца.

Сёння пералік відаў рамеснай дзейнасці ў Беларусі ўключае 28 пунктаў. Сярод іх выраб і рамонт шорна-седлавых вырабаў, гужавых павозак, санак і дзіцячых санак, рыбалоўных прылад і прыстасаванняў для рыбалкі; выраб і рамонт прадметаў і іх частак для асабістых патрэб грамадзян з дроту, шпагату, сінтэтычнай стужкі, бляхі, гліны, раслінных матэрыялаў мясцовага паходжання, у тым ліку з дрэва; выраб, устаноўка і рамонт збудаванняў, інвентару і прылад для ўтрымання птушак, жывёл, пчол; кавальская справа; выраб рэчаў ручнога вязання; вырабаў ручнога ткацтва, а таксама выкананых у лапікавай тэхніцы; карункапляценне, макрамэ; выраб пражы; выраб рэчаў ручной вышыўкі; бісерапляценне; мастацкая апрацоўка і роспіс дрэва, камня, костак, рагоў, метала, бляхі, шкла, керамікі, фанеры; выраб рэчаў ручной работы: кухоннага інвентару, цацак, інтэр’ерных лялек, дэкаратыўных пано, шкатулак, портсігараў, табакерак, попельніц, скарбонак, падсвечнікаў, дзвярных ручак, дэталяў і прадметаў упрыгожвання мэблі, бірулек, ключніц, кашалькоў, пальчатак, рукавіц, рамянёў, біжутэрыі, бранзалетаў, упрыгожванняў для валасоў, грэбеняў, расчосак, дэкаратыўных элементаў да

адзення, статуэтак, ваз, гаршчкоў і кашпо для кветак, такарных фігурных вырабаў, велікодных яек-пісанак, сувеніраў, у тым ліку на магнітнай аснове, елачных упрыгожванняў, рамак для фотаздымкаў, рам для карцін, дэкаратыўных рэек, абложак, чахлоў для тэлефона, планшэта і акуляраў, вясельных аксэсуараў; выраб рэчаў з валянай поўсці; пераплёт старонак, прадастаўленых спажыўцом; выраб свечак; выраб кветак і кампазіцый, у тым ліку з раслінных матэрыялаў мясцовага паходжання (акрамя кампазіцый з жывых кветак); выраб дробных рэчаў са шкла, з прыроднай і палімернай гліны, дрэва, прыроднай смалы і іх выкарыстанне для стварэння біжутэрыі, дэкарыравання адзення; выраб нацыянальнага беларускага касцюма і яго дэталяў з захаваннем традыцыйнага крою і вышыўкі; выраб віншавальных паштовак, альбомаў для фотаздымкаў, папак без прымянення паліграфічнага і тыпаграфскага абсталявання; выраб сельскагаспадарчага і садова-агародніннага інструмента ці яго частак, заточка і рамонт ножавых вырабаў і інструмента; выраб мастацкіх рэчаў з паперы і пап’е-машэ; выраб нацыянальных музычных інструментаў у нефабрычных умовах; выраб вітражоў; дэкарыраванне прадметаў, прадастаўленых спажыўцом; выраб глазураванай і неглазураванай пячной кафлі (рус. изразец), дэкаратыўнай кафлі і пано-ўставак, кафлявых карнізаў з прыроднай гліны метадам ручной набіўкі ці заліўкі ў гіпсавыя формы, прасаваннем, ручной апраўкай, дэкарыраваннем, глазуроўкай; выраб мыла; гільяшыраванне; іншая дзейнасць па стварэнні прадметаў творчасці, а таксама дзейнасць з прымяненнем ручной працы, за выключэннем той, што не адносіцца да прадпрымальніцкай дзейнасці, пры ажыццяўленні якой уплачваецца адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб.

 ДАРЭЧЫ
Распараджэннем старшыні райвыканкама ад 10.05.2023 № 158р створана камісія для прыняцця рашэння аб захаванні (прадастаўленні) права рамеснікам на ўплату рамеснага збору, вызначаны яе састаў. На 15 мая ў службу «Адно акно» райвыканкама паступіла адна заява, якую разгледзяць на працягу 15 каляндарных дзён і вынесуць адпаведнае рашэнне.

Раённы выканаўчы камітэт.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий