С вознаграждением!

З узнагародай!

 

Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспадарчай вытворчасці — Сташкевіч Віктар Іванавіч, дырэктар ААТ “Туркова”;

за шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў — Муха Марыя Аркадзьеўна, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;

за шматгадовую паспяховую дзейнасць па развіццю дзіцячага спорту ў раёне і значны асабісты ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця — Грыгаровіч Алег Станіслававіч, трэнер-выкладчык спецыялізаванай навучальна-спартыўнай установы фізічнай культуры і спорту “Міёрская дзяржаўная ДЮСШ”;

за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна — Маісеенка Галіна Маркаўна, галоўны бухгалтар ААТ “Міёрскі райаграсервіс”.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.