Юнакоў і дзяўчат з вышэйшай або сярэдне-спецыяльнай юрыдычнай адукацыяй запрашаюць на службу ў падраздзяленні Следчага камітэта.
Перавагі службы:
фінансавае забеспячэнне, форменнае абмундзіраванне, дадатковы водпуск за выслугу гадоў; магчымасць атрымаць 5 %-ны крэдыт на будаўніцтва жылля; сацыяльная абарона супрацоўнікаў і іх сем’яў; адсутнасць неабходнасці праходзіць тэрміновую вайсковую службу; вялікія магчымасці кар’ернага росту і павышэння прафесійнага майстэрства; пенсіённае забяспячэнне з 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы
Па пытаннях працаўладкавання і далейшага праходжання службы звяртайцеся на нумары 5 19 82, +375(33)399 80 32.
На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі кадры для ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці навучаюцца ў ВДУ імя П. Машэрава на спецыяльнасці «Правазнаўства». Абітурыенты здаюць адзін унутраны іспыт па профільным прадмеце («Грамадазнаўства»). Залічэнне адбываецца па конкурсе на аснове агульнай сумы сярэдняга бала атэстата і выніку іспыту.
Алег ТАБОЛА, часова выконваючы абавязкі начальніка РАСК.