У чацвер, 23 сакавіка, з 14.30 да 15.30 у малой зале райвыканкама па адрасе г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17 правядзе асабісты прыём старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Мікалаевіч АРЛОЎСКІ.
Папярэдні запіс па нумары 5 14 55.
***
23 сакавіка з 10.00 да 12.00 у цэнтральнай раённай бібліятэцы па адрасе г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 6 правядуць прыём натарыус, адвакат, начальнік аддзела загса і галоўны спецыяліст райвыканкама.
У гэты ж час да іх можна патэлефанаваць па нумары 5 19 63
***
У суботу, 25 сакавіка, на пытанні жыхароў Міёршчыны адкажа старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер’евіч КУЗНЯЦОЎ. Тэлефануйце на нумар 5 19 45 з 9 да 12 гадзін. n
***
У сераду, 22 сакавіка, ля тэлефона 5 24 56 дзяжурыць дырэктар унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ігар Іванавіч ВОЙТАЎ. Тэлефануйце з 11 да 12 гадзін.
***
22 сакавіка на сувязі з насельніцтвам часова выконваючы абавязкі старшыні Туркоўскага сельскага выканаўчага камітэта Віктар Іванавіч ВЯЛЬ. Звяртайцеся з 9 да 11 гадзін на нумар 5 81 91.
***
У чацвер, 23 сакавіка, звяртайцеся да намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Наталлі Аляксандраўны ПТУХА. Тэлефануйце з 10 да 13 гадзін на нумар 8 (0214) 43 87 51.
***
23 сакавіка пракансультуе галоўны санітарны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Валер’еўна ФЕДУКОВІЧ. Тэлефануйце з 9 да 12 гадзін на нумар 5 19 77.