У пятніцу, 17 сакавіка, адбудзецца чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. Асноўныя пытанні, з вынесеных на парадак дня, – «Аб рэалізацыі рэгіянальнага комплекса мерапрыемстваў па выкананні Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 2021 – 2025 гады; «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за 2022 год».
Пачатак работы сесіі ў 12.00 у зале пасяджэнняў райвыканкама (вул. Дзяржынскага, 17).