У чацвер, 16 сакавіка, інфармацыйныя групы райвыканкама сустрэнуцца з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства на тэрыторыі Новапагосцкага сельсавета. Асноўнай тэмай для абмеркавання стане 80-годдзе трагедыі ў Хатыні. Вынікі даследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па-ранейшаму актуальныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна, выкарыстанне ў жылым фондзе электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, а таксама пажарная бяспека, правапарадак, здаровы лад жыцця.
Па актуальных пытаннях можна звяртацца да старшыні райвыканкама Ігара КУЗНЯЦОВА, які з 8.30 да 9.30 правядзе сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Любінова» і прыём грамадзян у мехмайстэрні.