15 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян.
На працягу дня можна звяртацца ў любыя натарыяльныя кантору або бюро Віцебскай вобласці. Пералік пытанняў шырокі: афармленне спадчыны, завяшчання, раздзел маёмасці, шлюбны і дагавор дарэння нерухомасці, прадастаўленне электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб ці індывідуальных прадпрымальнікаў або ўнясенне змяненняў у статут (устаноўчы дагавор) натарыусам, забеспячэнне пісьмовых доказаў і так далей.
Атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як падчас асабістага звароту да натарыуса, так і па тэлефоне, а таксама праз мэсэнджары.
Кантактныя тэлефоны і адрасы натарыяльных кантор і бюрю размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».