Як выконваецца даручэнне Кіраўніка дзяржавы па ўзнаўленні меліяраваных земляў.
У вобласці эксплуатуецца 1,4 тысячы меліярацыйных сістэм плошчай звыш 500 тысяч га сельгаспрызначэння. Работы па іх абслугоўванні, а таксама па будаўніцтве новых выконваюць 17 меліярацыйных арганізацый.
Дзяржава штогод аказвае фінансавую падтрымку на аднаўленне меліярацыйных сістэм, якія страцілі якасць у выніку эксплуатацыі і ўцягнення ў сельскагаспадарчы абарот. Камітэт дзяржкантролю вывучыў эфектыўнасць выкарыстання сродкаў бюджэту ў Бешанковіцкім, Верхнядзвінскім, Полацкім, Гарадоцкім, Дубровенскім і Талачынскім раёнах. Выяўлены факты сістэмнага завышэння кошту і аб’ёмаў меліяраваных работ; недахопы па ўліку і захоўванні спецыялізаванай тэхнікі, а таксама яе працяглага рамонту.
У прыватнасці, у акты ўключаліся асобныя не выкананыя работы. Завышаліся расцэнкі. З парушэннем устаноўленых норм ставілі тэхніку на захоўванне, не забяспечвалі яе належны стан. Асобныя агрэгаты не выкарыстоўвалі гадамі. Працяглы час не разбіралі спісаную тэхніку і, як следства, не ўцягвалі ў гаспадарчы абарот прыдатныя запчасткі, не здавалі металалом.
Мясцовым органам улады прапанавана ўзмацніць кантроль за спагнаннем незаконна атрыманых бюджэтных сродкаў, а таксама прыцягнуць да адказнасці вінаватых асоб.
На асобныбухгалтарскі ўлік
Куды накіроўваюцца сродкі ад адчужэння дзяржмаёмасці.
На заканадаўчым узроўні вызначана, што 50 % сродкаў, атрыманых ад адчужэння дзяржмаёмасці, замацаванай за суб’ектамі гаспадарання, накіроўваюцца ў бюджэт. Астатнюю частку юрыдычныя асобы павінны выкарыстоўваць на рэканструкцыю і (ці) тэхнічнае пераўзбраенне, мадэрнізацыю.
Аднак некаторыя камунальныя прадпрыемствы Міёрскага, Полацкага і Шаркаўшчынскага раёнаў накіравалі гэтыя грошы на бягучую дзейнасць, рэгістрацыю аб’ектаў нерухомасці і на іншыя не прадугледжаныя заканадаўствам мэты. Акрамя таго, на 19 прадпрыемствах Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Дубровенскага, Лепельскага, Полацкага, Пастаўскага, Сенненскага, Талачынскага, Ушацкага і Шумілінскага раёнаў і горада Віцебска не вялі ўлік атрыманых ад адчужэння дзяржмаёмасці сродкаў. Як вынік – пракантраляваць іх выкарыстанне немагчыма.
Мясцовым органам улады, уключаючы Віцебскі аблвыканкам, прапанавана забяспечыць належны кантроль па гэтым пытанні. Суб’ектам гаспадарання рэкамендавана вярнуць выкарыстаныя па нямэтавым прызначэнні сродкі і (ці) забяспечыць іх асобны бухгалтарскі ўлік.