Прокансультирует Витебский нотариальный округ

 Натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян 15 лютага. Акцыя прымеркавана да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Афармленне спадчыны, завяшчання, падзел маёмасці, шлюбны дагавор, ажыццяўленне выканаўчых надпісаў, дагавор дарэння нерухомай маёмасці. Па гэтых і іншых пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, звяртайцеся на працягу дня ў любую натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці. Бясплатную прававую дапамогу можна атрымаць як падчас асабістага звароту, так і па тэлефоне ці відэасувязі праз мэсэнджар.

Тэлефоны і адрасы натарыяльных кантор і бюро размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Прымеркаваныя да дзяржаўных святаў і памятных дат акцыі сталі традыцыйнымі для натарыяльнай супольнасці Беларусі. Іх асноўная мэта – забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павысіць узровень правасвядомасці, прававой культуры насельніцтва. 


Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий