Госконтроль: землям – должный уход

 Як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў сферы зямельных і прыродаахоўных адносін, разгледзелі на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча, намесніка старшыні аблвыканкама Барыса Яфрэмава, кіраўнікоў Дзяржкамітэта па маёмасці, упраўленння землеўпарадкавання аблвыканкама, старшынь райвыканкамаў і іх намеснікаў.

Адзначаны недастатковы кантроль за выкарыстаннем і аховай земляў пры тым, што колькасць  адпаведных структурных падраздзяленняў у вобласці значная – звыш тысячы адзінак. Не задзейнічаны належным чынам рэсурсы адміністрацый раёнаў Віцебска, а таксама сельвыканкамаў. Мясцовыя органы ўлады не заўсёды своечасова рэагуюць на факты невыканання мерапрыемстваў па ахове земляў. Не забяспечвала належную каардынацыю дзеянняў упраўленне па землеўпарадкаванні аблвыканкама.

У сваю чаргу Камітэт вобласці фіксуе шматлікія парушэнні зямельнага заканадаўства, у тым ліку выбыццё земляў з сельскагаспадарчага абароту пасля зарастання хмызнякамі і быллём. Летась такіх недагледжаных выяўлена 4,5 тысячы га ў Віцебскім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Лёзненскім, Міёрскім, Аршанскім, Пастаўскім, Сенненскім і Чашніцкім раёнах. Былі выпадкі самавольнага заняцця земляў у Віцебскім, Бешанковіцкім, Сенненскім, Докшыцкім і Лёзненскім, не наводзіцца належны парадак на ўнутрыгаспадарчых і прамысловых кар’ерах у Лёзненскім і Сенненскім раёнах.

Па выніках калегіі мясцовым органам улады прапанавана ўзмацніць кантроль за выкарыстаннем і аховай земляў, у тым ліку прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні зямельнага заканадаўства. 


Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий