Комитет госконтроля проверил своевременность получения зарплаты
gazeta 23-01-2023, 09:58 308 АфіцыйнаПрыняты дадатковыя меры па абароне правоў работнікаў на своечасовае атрыманне заробку.
Па выніках мерапрыемстваў, праведзеных летась Камітэтам дзяржкантролю і Віцебскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, за парушэнні правоў грамадзян на атрыманне поўнага і своечасовага ўзнагароджання за сваю працу да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 256 асоб на агульную суму звыш 100 тысяч рублёў.
У выніку прынятых у снежні 2022 года мер у поўным аб’ёме пагашана запазычанасць па заробку ў суме 306,3 тысячы рублёў работнікам адной з сельгасарганізацый Браслаўскага раёна. Асобным тут у 2017 годзе і студзені – жніўні 2018-га не толькі не даплачвалі да памеру месячнага мінімальнага заробку, за работу ў звышурочны час і выхадныя, устаноўленыя заканадаўствам, але і з мэтай утойвання запазычанасці і налічаны выплачвалі не ў поўным памеры. Кіраўнік арганізацыі без абгрунтаванняў і пацвярджэння лакальнымі нарматыўнымі актамі змяншаў яго работнікам, што пацягнула шкодныя наступствы, у тым ліку пры вызначэнні працоўнага стажу для налічэння ім пенсіі.
Матэрыялы праверкі Полацкага міжраённага камітэта дзяржкантролю накіраваны ў мясцовыя органы ўлады.
Для дадатковых мер па абароне правоў работнікаў на своечасовае атрыманне заробку і стымуляванне наймальнікаў на недапушчэнне ці найхутчэйшае выпраўленне такіх парушэнняў 9 студзеня Прэзідэнт падпісаў Указ № 3. Згодна з гэтым дакументам, Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы надаецца права выносіць наймальніку патрабаванне пры выяўленні фактаў парушэння выплаты заробку. Пры выдачы яго ў тэрмін меры адказнасці за парушэнні ў адносінах да вінаватых службовых асоб прымяняцца не будуць. Калі патрабаванні не выкананы, выносяцца рашэнні аб спагнанні заробку, што выконваюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку аб выканальніцкай вытворчасці. Пры гэтым дадзенае рашэнне можа быць прад’яўлена ў органы прымусовага выканання і самім работнікам.
Нормы ўказа набудуць моц з 11 красавіка 2023 года.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.