О туризме и сервисе

Пра турызм і сервіс

 

14 снежня старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў правёў пасяджэнне савета па развіцці турызму. З дакладам на ім выступіў начальнік аддзела фізічнай культуры і спорту А. І. Жук. Ён адзначыў, што мерапрыемствы, вызначаныя адпаведнай дзяржпраграмай, на Міёршчыне выконваюцца. Рыхтуецца буклет, які раскажа пра нашы турыстычныя магчымасці. Цяпер дзейнічаюць 23 аграэкасядзібы, сёлета іх колькасць павялічылася на 7. Более турыстаў, у тым ліку з-за мяжы, якія наведваюць раён. Развіваецца прыдарожны сервіс, более турыстычных паслуг.

 

На пасяджэнні прааналізавана выкананне дзяржпраграмы па ўсіх напрамках, вызначаны дадатковыя магчымасці. У прыватнасці, аграсядзібы павінны з’явіцца ва ўсіх сельсаветах, даведзены заданні лясгасу і УП ЖКГ па будаўніцтву гасцявых хатак і домікаў паляўнічага. Гэтыя і іншыя арганізацыі будуць уладкоўваць зоны адпачынку, пляжы ля вадаёмаў. Вялікая ўвага нададзена развіццю прыдарожнага сервісу і яго рэкламе. Праведзена размова па пашырэнню экскурсійных паслуг. У гэтым напрамку заслугоўвае ўвагі вопыт СШ №3. А яшчэ актыўная рэклама турыстычных магчымасцяў Міёршчыны, спецыяльныя аўтобусы.

Удзельнікі мерапрыемства пагадзіліся, што мясцовым і прыезджым турыстам будуць цікавыя аб’екты Дзісны, нашы музеі, прыродныя і іншыя аб’екты.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.