Авторизация
 

Прыём грамадзян у Міёрах правёў дэпутат Мікалай Шаўчук

23

 Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28 Мікалай Шаўчук 16 лістапада правёў прыём грамадзян у райвыканкаме. Паступілі тры пытанні: як падвесці электрычнасць на хутарскую сядзібу; падключыць электрычны кацёл для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, калі ёсць тэхнічныя перашкоды; прыватызаваць жыллё.


Жыхарка Даўгінава расказала, што дом, дзе даўно пражываюць з мужам, лічыцца на балансе ААТ «Узмёнскі край». Даглядаюць яго, трымаюць у парадку, жадаюць набыць ва ўласнасць. Кіраўніцтва гаспадаркі не пярэчыла. Аднак ужо другі год сям’я не можа аформіць неабходныя дакументы. Загваздка ў тым, што ў выніку колішняй рэарганізацыі гаспадарак шляхам далучэння не захавалася праваўстанаўліваючых дакументаў на аб’екты нерухомасці.


Як адзначыў Мікалай Шаўчук, увішных і гаспадарлівых сяльчан трэба цаніць, паважаць і падтрымліваць, на іх вёска трымаецца. Каб паскорыць вырашэнне праблемы, па просьбе парламентарыя кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў прызначыць куратара пытання – спецыяліста райвыканкама па кампетэнцыі.


Актуальнае электраацяпленне дамоў. Выгадна, эканамічна, цёпла. Аднак на маляўнічым хутары Гентава Перабродскага сельсавета перайсці на выкарыстанне электраэнергіі для патрэб ацяплення і падагрэву вады атрымалася не ва ўсіх. Уладальніку аднаго з мясцовых участкаў раён электрасетак адмовіў: мясцовая лінія электраперадачы не замартызавана і да 2037 года спадзявацца яму няма на што.


Як патлумачыў начальнік Міёрскага раёна электрасетак Леанід Грыгаровіч, дапамагчы людзям, дзе сеткі не адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы, магчыма толькі згодна з Указам № 381 «Аб будаўніцтве размеркавальных электрычных сетак», які прадугледжвае ўдзел грамадзян у рэканструкцыі незамартызаваных электрычных сетак. Толькі зношаныя могуць апынуцца ў плане рэканструкцыі. У такім выпадку рамантуюцца за кошт дзяржавы.


А ў другога грамадзяніна – нядаўняга ўладальніка ўчастка на хутары Гентава – паўстала праблема падвесці электрычнасць да сядзібы.

Заяўнікам прапанавана аформіць пісьмовыя звароты на імя дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адкуль яны для глыбейшага вывучэння накіруюцца ў Міністэрства энергетыкі.


Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта