Авторизация
 

СУСТРЭЧЫ Ў ПАВЯЦКІМ СЕЛЬСАВЕЦЕ ПРЫМЕРКАВАЛІ ДА ДНЯ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

СУСТРЭЧЫ Ў ПАВЯЦКІМ СЕЛЬСАВЕЦЕ ПРЫМЕРКАВАЛІ ДА ДНЯ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

 Сустрэчы ў Павяцкім сельсавеце прымеркавалі да Дня народнага адзінства. 15 верасня інфармацыйныя групы райвыканкама разам з працаўнікамі мясцовых калектываў, насельніцтвам разважалі на сур’ёзныя тэмы. У фокусе ўвагі – пытанні патрыятызму і яго выхавання, адзінства народа. Зроблены важны акцэнт на тое, што дата 17 верасня вярнулася ў наш святочны каляндар не толькі як напамін пра каштоўнасць свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету. Трэба памятаць, што мы паўнацэнны народ, нацыя, дзяржава, перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, адрадзілі краіну з попелу і дзякуючы людзям працы многага дасягнулі, нават апярэдзілі некаторых у асваенні космасу, ядзернай энергетыкі, біятэхналогій. Мы сапраўды можам ганарыцца сваёй краінай, сваёй гісторыяй. Гэта даводзяць падрастаючаму пакаленню.

 

Зрабіць, каб дапамагчы

 

Работа са зваротамі грама- дзян – таксама ключавая падчас Дня інфармавання. Кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў правёў прыём у адміністрацыйным будынку ААТ «Мерыца».

Некалькі агучаных пытанняў цікавяць не толькі мясцовых жыхароў. Напрыклад, з нецярпеннем чакаюць у раёне разліку за малако гаспадары, якія яшчэ не страцілі энтузіязму трымаць на падворку карову. Такіх ужо няшмат, але ёсць рызыка без іх застацца. Полацкі малаказавод зноў не спяшаецца аддаваць вяскоўцам заробленыя сумленнай працай капейкі.

Папрасілі Ігара Валер’евіча даведацца ў кіраўніцтва Верхнядзвінскага філіяла аблспажыўтаварыства пра далейшы лёс магазіна ў Паташні, нават прадавец губляецца ў здагадках. Ходзяць розныя чуткі, а праўленне іх не абвяргае і не пацвярджае. Калі меркаваць па збяднелым асартыменце, дзейнасць гандлёвай установы пакрысе зводзіцца на нуль. Тым часам апусцелыя паліцы не радуюць мясцовых пакупнікоў.

Старшыня Міёрскага райвыканкама будзе ў чарговы раз выходзіць на сувязь з кіраўніцтвам Верхнядзвінскага філіяла аблспажыўтаварыства, але раней узятыя на сябе абавязацельствы і дамоўленасці яно не выконвае, што ўскладняе вырашэнне шматлікіх пытанняў. 

Сельскія дарогі – адвечная праблема. І хаця сёлета шмат зрабілі для іх паляпшэння, да многіх яшчэ не дайшлі. У Орцы няпроста даехаць аўталаўцы, бо ёсць участак дарогі, дзе яма на яме. За вёскай Рачнёва ў напрамку на Паташню трэба пераязджаць мост, у ім утварылася глыбокая выбоіна, якую перыядычна засыпаюць, але дажджом усё вымываецца. Месца становіцца небяспечным для перамяшчэння транспарта.

Для жыхароў Папкоў, а іх тут усяго тры, і ўсе з кіёчкамі, узнікла праблема з даездам вялікагрузнай аўталаўкі. Ёй перашкаджае праціснуцца па маршруце галлё хмызнякоў, што запаланілі абочыны. Старшыня Павяцкага сельвыканкама Віктар Бандарэнка прапануе заязджаць у вёску з другога боку.

Дыяпазон тэм, якія агучвалі вяскоўцы падчас Дня інфармавання, шырокі. У Рачнёве – ІІ, напрыклад, чакаюць, калі камунальная служба заключыць з імі дагаворы на вываз смецця. Старшыня сельвыканкама лічыць найлепшым устанавіць тут кантэйнер, які дастаткова вызваляць раз у месяц.

Узнікаюць пытанні да работы аўталавак Верхнядзвінскага філіяла, дзе па-ранейшаму не хапае міёрскага хлеба і наогул слабы асартымент.  Напрыклад, у Папкі прыбывае двойчы на тыдні, але позна – пасля сямі вечара, і амаль паражняком, бо хадавыя тавары рэалізавалі па дарозе. Жыхары Павяцкага сельсавета вельмі любяць магазін на колах міёрскай вытворчасці Полацкага хлебазавода: усяго ўдосталь і смачны хлеб.

 

 Каб было чыста

 і бяспечна

 

Паляпшаюць жыццё вяскоўцаў парадак і чысціня. На тэрыторыі Павяцкага сельсавета зямлю любяць, сістэмна і мэтанакіравана клапоцяцца пра яе, выкананы вялікі аб’ём работ, што дэманстравалі слайды з аб’езду населеных пунктаў рэйдавымі групамі райвыканкама. Прыемна бачыць шматлікія дагледжаныя сядзібы, гаспадарчыя пабудовы, агароджы ля іх. Такім домаўладальнікам кажуць дзякуй.

Выратавальнікі нагадвалі пра пажарную статыстыку і пачатак ацяпляльнага сезона. Яны праводзяць прафілактычныя рэйды і заклікаюць домаўладальнікаў уважліва сачыць за печамі. Асабліва небяспечныя – перагрэтыя, што могуць стаць крыніцай успыхвання лёгкіх на загаранне матэрыялаў. Яшчэ ёсць час паклапаціцца пра ўласную бяспеку, праверыць спраўнасць печаў і дымаходаў, выправіць недахопы.

Па інфармацыі РАУС, на тэрыторыі Павяцкага сельсавета з пачатку года ўчынена восем злачынстваў: тры крадзяжы, адно махлярства, прысваенне маёмасці, службовы падлог, два скраданні з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій. Не вылічылі злодзеяў у двух выпадках крадзяжоў. Зарэгістравалі 72 адміністрацыйныя правапарушэнні, пераважаюць ухіленне абавязаных асоб ад працаўладкавання і з’яўленне ў грамадскім месцы нецвярозымі. Жывуць тут сем раней судзімых, дзесяць знаходзяцца на наркалагічным уліку. Два жытлы-прытоны, восем абавязаных асоб. Праваахоўныя органы сітуацыю кантралююць. У адносінах да пералічаных грамадзян і праблем арганізавана прафілактычная работа.  Павышаецца і інфармацыйная граматнасць насельніцтва, каб не траплялі на вуду кіберзлачынцаў.  

Па-ранейшаму актуальная прафілактыка каронавіруснай інфекцыі, пра якую нагадалі медыкі і спецыялісты РЦГЭ.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта