Авторизация
 

Дзяржаўнай маёмасцi – новае жыццё

Дзяржаўнай маёмасцi – новае жыццё

 Дзяржаўная маёмасць не павінна пуставаць. Без належнага догляду будынкі прыходзяць у заняпад і псуюць краявіды. Таму прыярытэтная задача дзяржавы – удыхнуць у іх другое жыццё. Вынікі гэтай работы за першае паўгоддзе 2022-га разгледзелі на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

Сёлета планавалася ўцягнуць у гаспадарчы абарот продажам праз аўкцыён комплексы будынкаў былых школ у Мілашове, Волкаўшчыне, Дворным Сяле і кацельню ў Даўгінаве. Два з іх ужо маюць новых гаспадароў. Кацельня за адну базавую велічыню стала ўласнасцю прыватнага прадпрыемства «ЗорынЛес», школу ў Мілашове набыла фізічная асоба. Аўкцыёны па астатніх аб’ектах пакуль безвыніковыя.

Прынята рашэнне знесці шэсць аб’ектаў, у тым ліку будынак клуба і бібліятэкі ў аграгарадку Папшулі, што на балансе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Работы планавалі выканаць у другім квартале, але тэмпы замарудзіліся з-за адсутнасці грашовых сродкаў.

Павінна справіцца з заданнем Міёрская ЦРБ, якой у трэцім квартале належыць знесці будынак пральні і хлеў па вуліцы Ізварына, 1. Прыбралі хлеў у Канахах, там жа засталося памяшканне былога ФАПа. Яшчэ ў першым квартале вызваліў ад гаража вуліцу Камсамольскую, 28 сектар спорту і турызму райвыканкама.

Зацверджаны і абласны пералік зносу, куды ўвайшлі ўсе шэсць аб’ектаў раённай камунальнай уласнасці і адзін – акцыянернага таварыства. На збожжасушылцы ў Дзянісаве ААТ «Мікалаёўскі» сёлета правялі дэмантаж на суму звыш 5,8 тысячы рублёў. Да канца верасня плануецца завяршыць работы. 

У каляндарны графік уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці акцыянерных таварыстваў з доляй раённай камунальнай уласнасці ўключаны тры аб’екты райаграсэрвісу, якія цяпер на кансервацыі. Мяркуюць выкарыстоўваць іх ва ўласных мэтах ужо ў чацвёртым квартале. У тым жа пераліку два аб’екты ААТ «Мікалаёўскі»: у арачным збудаванні хацелі складаваць сена, сушылку плануюць дэманціраваць.

На кантролі камісіі райвыканкама і былых балансатрымальнікаў, як новыя гаспадары выконваюць абавязковыя ўмовы, прадугледжаныя дагаворам куплі-продажу аб’ектаў за адну базавую велічыню. Па комплексе капітальных будынкаў на хутары Дубашынскі Двор, якім валодае ААТ «БелЛесаТэхніка», дагавор заключаны 28 снежня 2016-га. Прадугледжвалася, што будзе ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць не менш за год, пачынаючы не пазней за 12 месяцаў пасля падпісання дакумента. Пакупнік умову не выканаў, на сувязь не выходзіць. УП ЖКГ – як былы ўласнік – накіраваў у эканамічны суд вобласці дакументы на скасаванне дагавора і вяртанне аб’екта ў раённую камунальную ўласнасць. Пытанне разгледзяць у верасні.

Комплекс будынкаў былой школы ў аграгарадку Цвеціна прадалі ў 2018-м годзе УП «Цітова». З-за цяжкага фінансавага становішча прадпрыемства яго вярнулі ў раённую камунальную ўласнасць і перадалі аддзелу па адукацыі.

Будынкі былой школы ў Пераброддзі ў красавіку 2020-га набыла ААТ «Вендарожскія азёры» Магілёўскай вобласці. Адтэрміноўка пачатку дзейнасці складала 24 месяцы. Пакупнік заключыў чатыры дагаворы арэнды, заказаў праект рэканструкцыі будынка і добраўпарадкавання тэрыторыі, плануе ў трэцім квартале размясціць там лазні і альтанкі.

Былая школа ў Даўгінаве выкарыстоўваецца з мінулагодняга чэрвеня. Будынак выкупіў індывідуальны прадпрымальнік і рэканструяваў памяшканні пад жылыя або для вядзення падсобнай гаспадаркі.

Сядзібны дом у Асада-Дзедзіне стаў уласнасцю мінчаніна ў жніўні летась. Пакупнік арганізаваў работу па ўборцы будаўнічага смецця, а вывезці яго не можа, бо аб’ект мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плануе заказаць праект па рэстаўрацыі.

Будынак былой пачатковай школы ў Дзісне ў 2021-м годзе набыло ТАА «Аўтасэр- віс-Дзвіна». Гаспадар частку памяшканняў здаў у арэнду, у другой складуе піламатэрыялы. Вядзе рамонт, трымае ў парадку прылеглую тэрыторыю. Былую школу ў Мілашове сёлета ў маі прадалі гамяльчанцы.

Балансатрымальнікам невыкарыстоўваемай маёмасці даручана сёлета выканаць тэрміны ўцягнення ў гаспадарчы абарот, правесці інвентарызацыю аб’ектаў, вызначыўшы спосаб уцягнення ў абарот, крыніцы і аб’ёмы фінансавання.

Згодна з пералікам аб’ектаў раённай камунальнай уласнасці, дзяржрэгістрацыі ў 2020-2022 гадах належала 169 аб’ектаў. Летась яе правялі ў адносінах да 11, за студзень – чэрвень сёлета – 24. Яшчэ пяць выключылі з пераліку. Па стане на 1 ліпеня неабходна зарэгістраваць 134.

Кіраўнікам арганізацый даручана актывізаваць работу ў гэтым накірунку. У якасці крыніц фінансавання выкарыстоўваць сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі маёмасці на аўкцыённых таргах, ад здачы ў арэнду абсталявання, транспартных сродкаў, капітальных будынкаў, ад продажу другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Агульная плошча дзяржаўнай маёмасці 24 суб’ектаў гаспадарання раённай камунальнай уласнасці склала 252 тысячы м2, з іх 52,5 тысячы м2 перадалі ў бязвыплатнае карыстанне, 2,8 тысячы – у арэнду, не выкарыстоўваецца 12,1 тысячы. За першае паўгоддзе арандатары ўнеслі 52,4 тысячы рублёў. Арэндадаўцы пералічылі ў бюджэт 8,6 тысячы рублёў, запазычанасці перад бюджэтам не маюць. Дванаццаць аддзелаў і ўстаноў райвыканкама і арганізацый раёна здаюць невыкарыстоўваемыя плошчы ў арэнду і бязвыплатнае карыстанне.

На 1 ліпеня запазычанасць арандатараў па арэнднай плаце перад аддзелам па адукацыі райвыканкама склала 0,89 тысячы рублёў, Міёрскай ЦРБ – 3 тысячы. Агульная сума за першае паўгоддзе перабольшыла 3 тысячы рублёў, таму задача здымшчыкаў – штомесячна змяншаць запазычанасць, каб цалкам яе пагасіць. 

Алена ВАРОНІНА

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта