Авторизация
 

У абмеркаванні пытанняў прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28 Мікалай ШАЎЧУК

У абмеркаванні пытанняў прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28 Мікалай ШАЎЧУК
Умовы працы, здароўезберагальны і навакольны асяродак, якасць вады, харчовых сыравіны і прадуктаў сёння непасрэдна ўплываюць на здароўе. Як прадпрыемствы і арганізацыі Міёршчыны выконваюць Закон ад 07.01.2012 № 340-З «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва», прааналізавалі на пасяджэнні райвыканкама. У абмеркаванні пытанняў прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28 Мікалай ШАЎЧУК.

Асаблівая ўвага на Міёршчыне надаецца ахове ўнутранага рынку ад няякаснай і небяспечнай прадукцыі, у тым ліку імпартнай вытворчасці. Летась спецыялісты РЦГЭ маніторылі 69 аб’ектаў, якія ажыццяўляюць абарот харчовымі сыравіной і прадуктамі. Парушэнні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства выяўлены ў 92 % з іх. Асноўныя – рэалізацыя прадуктаў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці і фасаваных без маркіроўкі, невыканання таварнага суседства і тэмпературнага рэжыму, нездавальняючы стан тэрыторый і кантэйнерных пляцовак і іншыя.

Па выніках праверак суб’ектам гаспадарання выдадзены 24 патрабаванні аб забароне рэалізацыі тавараў агульнай вагой звыш 83 кілаграмаў. Гэта ўдвая больш, чым у 2020 годзе.
За неналежнае санітарнае ўтрыманне памяшканняў, тэхналагічнага абсталявання, інвентару ў магазін «Хіт!Экспрэс» і двойчы ў кафэ «Чайка» накіроўвалі прапановы прыпыніць дзей-
насць. У адносінах да юрыдычнай і сямі фізічных асоб прымянялі адміністрацыйныя штрафы на агульную суму 26,3 базавай велічыні.
Вядзецца пастаянны лабараторны кантроль харчовых прадуктаў на адпаведнасць гігіенічным нарматывам. Даследавалі 74 пробы па мікрабіялагічных паказчыках (з іх два ўзоры гатовай прадукцыі ў кафэ «Родны куток» не адпавядалі гігіенічным патрабаванням), а таксама 36 – па санітарна-хімічных.

Спецыялісты праверылі 46 малочнатаварных ферм раёна, парушэнні выяўлены ў звыш
70 %. Найбольш частыя – неабходнасць рамонту, адсутнасць
агароджвання тэрыторыі і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў, недахоп сродкаў асабістай гігіены. На ліквідацыю многіх з іх не патрэбны значныя матэрыяльныя выдаткі. Напрыклад, пакасіць тэрыторыі, вызваліць запоўненыя кантэйнеры, прывесці ў належны санітарны стан памяшканні і прыбіральні, упарадкаваць захоўванне інвентару, заправіць дэзынфіцыруючыя дыванкі пры ўваходзе ў малочныя блокі і іншыя вытворчыя памяшканні, прайсці гігіенічнае навучанне і выхаванне па праграме для работнікаў харчовай прамысловасці і павысіць узровень лабараторных даследаванняў сярод аператараў машыннага даення.
За адміністрацыйныя правапарушэнні пяць юрыдычных і дзве службовыя асобы аштрафаваны на суму 33,5 базавыя велічыні.
Пад асаблівай увагай – забеспячэнне належных умоў працы работнікаў. На прамысловых прадпрыемствах і ў сельгасарганізацыях раёна заняты 3 360 чалавек – 970 у шкодных умовах . Гэта павышаны ўзровень вытворчага шуму, вібрацыі, фізічнае перанапружванне, хімічнае ўздзеянне, нездавальняючы мікраклімат, пыл і іанізуючае выпраменьванне. Санітарна-гігіенічныя мерапрыемствы, праведзеныя ў 2021 го-
дзе, дазволілі палепшыць умовы на 45 рабочых месцах.
Прафілактыцы прафесійнай паталогіі спрыяюць медыцынскія агляды. Летась ахапілі імі 97,3 % работнікаў, занятых у шкодных ці небяспечных умовах на прадпрыемствах раёна. Дзякуючы гэтаму ў 29 чалавек упершыню выявілі агульнасаматычныя захворванні, медыцынскія ўстановы выдалі ім рэкамендацыі па аднаўленні здароўя. Выпадкі прафесійных захворванняў не рэгіструюцца ў раёне на працягу многіх гадоў.

Эпідэміялагічная абстаноўка па інфекцыйных і паразітарных хваробах устойлівая і кантралюемая. Аднак летась адзначаўся пад’ём першых у 1,2 раза закошт росту вострых рэспіраторных вірусных інфекцый.
У снежні 2021 года зарэгістравана 12 выпадкаў грыпу сярод дзяцей, якія праходзілі аздараўленне ў санаторыі «Расінка». Да гэтага захворванне фіксавалася ў 2014 годзе. З ачагом справіліся прафесійна і аператыўна.
З мэтай прафілактыкі грыпу праводзіцца вакцынацыя насельніцтва з далучэннем сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, асабістых сродкаў грамадзян, прадпрыемстваў і арганізацый. Летась прышчэпкі зрабілі 40,21 %, а людзям з групы высокай рызыкі – ад 75 %
да 91,6 %, да таго ж 75,1 % медыцынскіх работнікаў.
Сёлета запланавалі прышчапіць ад грыпу 40 % жыхароў раёна – 7 340 чалавек. Гэта эфектыўная мера, каб знізіць узровень захворваемасці з часовай стратай працаздольнасці.

Важна своечасова папярэджваць і выяўляць распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі. Першы выпадак COVID-19 на Міёршчыне зарэгістраваны ў красавіку 2020-га, за ўвесь год – 950, у тым ліку чатыры паўторныя. Летась фіксаваліся 2 300 і 77, а сёлета ў студзені – ліпені – 1 599 і 271 адпаведна. Пад’ём захворваемасці адбыўся ў апошнім квартале 2021 года.
Санітарная служба право- дзіла назіральныя мерапрыемствы больш чым на 480 аб’ектах усіх сфер дзейнасці, у 54 % выявілі парушэнні па прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі. Часцей за ўсё гэта адсутнасць запасу дэзсродкаў для ўборкі, сродкаў аховы органаў дыхання, антысептыкаў для апрацоўкі рук і планаў мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19. Большасць устаноў ліквідавалі недахопы.

Вакцынацыя супраць каронавіруснай інфекцыі ў раёне пачалася ў лютым 2021 года. Планавалася прышчапіць каля 11 тысяч чалавек, поўны курс пярвічнай прайшлі 70,41 %, бустэрнай – 33,77 %. Цалкам правакцынаваліся медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі, высокі паказчык у супрацоўнікаў устаноў адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Са снежня ў раёне прышчэпліваюць супраць COVID-19 дзяцей ва ўзросце 12 – 17 гадоў. Першую дозу атрымалі 22,9 % – 189, поўны курс – 21,69 % (179). З 8 жніўня стартавала вакцынацыя з пяцігадовага ўзросту. Маецца запас прэпаратаў для правядзення працэдуры і малым, і дарослым.

У лячэбна-прафілактычных установах раёна рэалізуецца комплекс мер для папярэджання заносу інфекцыйных агентаў, зніжэння колькасці мікраарганізмаў да бяспечных узроўняў, папярэджання распаўсюджвання назакаміяльных інфекцый. У іх ліку таксама барацьба з патагеннымі і ўмоўна патагеннымі мікраарганізмамі, вытворча-лабараторны кантроль. Аднак абавязковы складнік ланцужка для падтрымання здароўя – выкананне санітарных правіл кожным членам грамадства.

Алена ВАРОНІНА
рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта