Авторизация
 

Дэпутат Уладзімір МАЦВЕЕЎ прыняў удзел ва ўроку памяці «Нам гэты мір завешчана зберагчы» ў Новапагосцкай школе

1
Член Савета Рэспублікі, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе № 15, генеральны дырэктар «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір МАЦВЕЕЎ напярэдадні Дня Перамогі прыняў удзел разам з намеснікам старшыні райвыканкама Валерыем ДРАБА і начальнікам аддзела па адукацыі Аляксандрам ЖУКОМ ва ўроку памяці «Нам гэты мір завешчана зберагчы» ў Новапагосцкай школе. 

Вучні падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, у якой праз прозу і вершаваныя радкі з пачуццём болю і тугі імкнуліся перадаць трагедыю Вялікай Айчыннай вайны. Каб не дапусціць падобнага, абяцалі памятаць, што важна для ўсяго чалавецтва.
Мір вельмі кволы, яго трэба берагчы – прадоўжыла тэму запрошаная на ўрок дачка ветэранаў Яўгенія Кірылава. Для яе бацькі была роднай салігорская зямля, меў адукацыю настаўніка, да вайны паспеў папрацаваць дырэктарам школы. Маці родам з Тулы, адразу пасля заканчэння школы яе накіравалі на ружэйны завод, а пасля па камсамольскай пуцёўцы прызначылі ахоўваць аэрадром. Бацькі Яўгеніі Аляксандраўны прайшлі ўсю вайну. Дзень Перамогі шанавалі асабліва. Тата збіраў аднапалчан – вось дзе было сапраўднае ваеннае брацтва, яны дзяліліся ўспамінамі, паміналі сяброў. Маці не хацела расказваць пра вайну, не любіла глядзець ваенныя кінастужкі. І без іх уваччу, як наяве, стаялі зверствы, якія тварылі фашысты. Зямля была паліта крывёю. Вельмі дарагой цаной дасталася Перамога. 
Яўгенія Аляксандраўна нарадзілася праз пяць гадоў пасля вайны, але памятае няпросты час адраджэння жыцця з руін. Маладым параіла быць вартымі прадаўжальнікамі спраў папярэднікаў. Умацоўваць краіну сваімі дасягненнямі, каб ніякі вораг не быў страшны. Галоўнае – атрымаць добрую адукацыю і пажадана знайсці сабе прымяненне тут, у родных мясцінах. 

Дачка ветэранаў падзякавала вучням і настаўнікам Новапагосцкай школы за адраджэнне Парка памяці. Некалі яго закладвалі ўдзельнікі вайны, у тым ліку яе бацька. Новыя дрэўцы сімвалізуюць адданасць памяці, любоў юнага пакалення да Айчыны. Жыццё даецца для радасці, не для вайны, яшчэ раз звярнула ўвагу Яўгенія Аляксандраўна. Проста і сардэчна працягнуў шчырую размову пачэсны госць Уладзімір Мацвееў. Ён таксама вырас з памяццю пра тую вайну і ідзе з ёй па жыцці. 

– Мая сям’я родам з Прыбайкалля, што ў далёкай Сібіры, – расказаў дэпутат. – Маці са сваімі бацькамі прыехала адтуль на беларускую зямлю ў пасляваенныя гады. Дзядуля ваяваў, але быў вельмі сціплы і мала што расказваў. У мірны час цяслярыў, слыў выдатным майстрам. Я праводзіў з ім шмат часу, вучыўся ў яго рамяству. Пасля вайны людзі масава адбудоўваліся, умелымі рукамі дзядулі ўзводзіліся цэлыя вуліцы ў прыгарадзе Полацка. Памяць пра яго засталася ў сэрцах удзячных людзей, чым заўсёды вельмі ганарыўся. 
Ёсць ва Уладзіміра Сямёнавіча сярод сваякоў вязні, дзякуючы аповядам якіх уяўляў, у якіх нечалавечых умовах праходзілі іх дзяцінства і маладосць. 

– Нам трэба цаніць і памятаць, што перажылі нашы старэйшыя пакаленні на перадавой ці ў тыле, – заўважыў дэпутат, – не проста памятаць, а хоць крыху ўяўляць, як было страшна і невыносна цяжка. Тады будзем разумець, наколькі важна захоўваць мір. 
Вучні Новапагосцкай школы ўразілі госця, бо тэма Вялікай Айчыннай вайны іх хвалюе і прымушае задумацца пра будучыню. Таму ёсць упэўненасць, што з гэтых юнакоў і дзяўчат атрымаюцца сапраўдныя патрыёты. 

Разважанні пра мінулае плаўна перацяклі ў сучасную плоскасць. Вучні распыталі ў дэпутата пра асабістае. Напрыклад, якія прадметы ў школе яму даваліся лягчэй. Высветлілася, што заўсёды любіў матэматыку. Гэта навука дапамагае і цяпер вырашаць любыя інжынерныя задачы, і ў быце прывык кіравацца лагічнымі дзеяннямі. Захапляецца матэматыкай адзінаццацігадовы ўнук, удзельнічае ў алімпіядах. У конкурсных заданнях павышанай складанасці з задавальненнем практыкуецца дзядуля. Нават за сямейным сталом у святы Мацвеевы трэніруюць мозг падобнымі галаваломкамі. 

У дзяцінстве дэпутат марыў стаць хакеістам, бо рос у эпоху вялікай папулярнасці савецкага хакею. Гэтым відам спорту займаўся з запалам, у чым была вялікая роля геніяльнага трэнера. Аднак, пасталеўшы, разам з двума таварышамі вырашыў паступаць у вну на будаўнічы факультэт. Пра свой выбар ніколі не пашкадаваў. Вучням Уладзімір Сямёнавіч параіў атрымліваць адукацыю па душы, не баяцца перавучвацца. Не трэба цурацца і рабочых прафесій, спецыялісты якіх цяпер у асаблівым дэфіцыце. Толькі тыя, хто прагне ведаў і развіцця, могуць пабудаваць светлую і спакойную будучыню.

Наталія СТАНКЕВІЧ
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВИЧА 
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2022
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2022
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта