Авторизация
 

Песні Перамогі гучалі на плошчы ў Міёрах

1
Песняй «Тучи в голубом» віншавала міярчан і гасцей горада Ала Цурыкава. Гэтая вальсавая кампазіцыя амаль дваццаць гадоў гучыць на канцэртах у Дзень Перамогі. Па стылістыцы настолькі адпавядае песням ваеннай пары, што многія лічаць, што яна напісана ў 40-я гады, між тым прэм’ера адбылася ў 2004-м. 

У першы мірны дзень – 9 мая 1945 года – з’явілася  вясёлая песня «Казаки в Берлине», якую выканалі дуэтам Сняжана Аксёнава і Валерыя Паўлоўская. Запомніўся гледачам яшчэ адзін цікавы дуэт – у складзе Аляксея Конаха і самага юнага артыста Ягора Шокеля. «Одержим победу, к тебе я приеду на горячем боевом коне», – дружна спявалі яны песню «Лизавета», якая ўпершыню прагучала ў 1942 годзе ў фільме пра героя грамадзянскай вайны. Песенныя радкі адносіліся да ўжо мінулых падзей і разам з тым адпавядалі ваеннаму часу.
«Последний бой – он трудный самый», – нагадала трыа Юрыя Казлова, Леаніда Касевіча і Сяргея Пачопкі. Напісаная ў 1968 годзе кампазіцыя гучыць па-ранейшаму патрыятычна і мужна. Праз дзясяткі гадоў кранае душу песня «Алёша» 1962 года. Пра рускага салдата ў Балгарыі, які стаіць над гарой у каменнай гімнасцёрцы, спявала Дзіна Градзіль.    

Адным з сімвалаў Вялікай Айчыннай вайны лічаць песню «Кацюша». Між тым напісана яна яшчэ ў 1938 годзе. З жыццесцвярджальнай кампазіцыяй выступіў дзявочы квартэт Валерыі Паўлоўскай, Ганны Румянцавай, Аліны Федуковіч і Таццяны Жук.
Кожны нумар знаходзіў водгук ва ўдзяч- ных апладысментах. Эмацыянальная палітра змянялася ад узвышана-радаснай да роспачна-журботнай. Гледачы то шчыра ўсміхаліся, то выціралі такія ж шчырыя слёзы. Артысты – трыа Арцёма Карандзея, Таццяны Жук і Аліны Федуковіч, салісты Ягор Абалевіч, Аляксандр Ляшкевіч, Алена Мірановіч, Дар’я Каралькова, Сяргей Ішчук, Таццяна Іванова, Святлана Ішчук, танцавальны калектыў «Азарт» – імкнуліся перадаць усю глыбіню эмоцый і пачуццяў.

Музычныя кампазіцыі спляталі ў адну ваенную гісторыю расповяды вядучых Аляксея Гайдзеля і Марыны Дзям’янавай пра здымкі матуль і каханых, якія франтавікі насілі ля самага сэрца; пра цяжар пахавальных, які штодня адчувалі ў сваіх сумках паштальёны; пра вечары без абстрэлаў, калі аглушаныя цішынёй салдаты пісалі пісьмы дадому; пра любоў, што вяла на подзвігі; пра Перамогу, якая стала для ўсіх адзінай мэтай; пра ветэранаў, што вярнуліся пераможцамі, паднялі краіну з руін, а праз гады пайшлі туды, адкуль больш не вернуцца. 
«Встанем. Пока с нами рядом Господь и истина с нами.
Мы скажем «спасибо» за то, что Победу нам дали.
За тех, кто нашёл своё небо и больше не с нами
Встанем. И песню затянем…» – спявала сёлетнюю кампазіцыю Дзіяна Маляўка, а побач з ёй стаялі дзяўчаты, трымаючы ў руках лампадкі і партрэты нашых землякоў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, малалетніх вязняў фашызму, якіх сярод нас ужо няма. Гэта быў самы эмацыянальна моцны нумар. Гледачы слухалі стоячы і не хавалі слёз. 

Фінальная песня – «День Победы». Яна ўпершыню прагучала ў тэлеэфіры 9 мая 1975 года. Праз дзесяцігоддзі яе спяваюць з усмешкамі на тварах і слязамі на вачах, з радасцю за тых, хто вярнуўся з вайны, і смуткам па тых, хто застаўся на палях баёў, з гонарам за бессмяротны подзвіг народа і верай у мірную будучыню.

Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.   
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2022
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2022
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта