Прэзідэнт у дзень рэспубліканскага суботніка наведаў мемарыяльны комплекс «Хатынь»
- 21.04.2022, 13:21,
- Пр 195
- Афіцыйна / Эканоміка і права
- 0
-
1
Прэзідэнт у дзень рэспубліканскага суботніка наведаў мемарыяльны комплекс «Хатынь», усклаў кветкі да манумента «Нескароны чалавек». Затым у складзе брыгад высаджваў пладовыя дрэвы і хмызнякі ля сімвалічных зрубаў дамоў. З’явіўся тут і парк гістарычнай памяці са 149 дрэў – менавіта столькі жыхароў вёскі Хатынь загінула.
Заробленыя на рэспубліканскім суботніку сродкі стануць добрым падспор’ем для рэканструкцыі з мадэрнізацыяй і элементамі рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Да 80-годдзя трагедыі Аляксандр Лукашэнка даручыў пабудаваць тут музей і справіцца з усімі запланаванымі задачамі.
Цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на ўсе віды работ. Дырэктар «Хатыні» Артур Зельскі даклаў Кіраўніку дзяржавы, што першая чарга будаўніцтва распачнецца сёлета. Яна ўключае ачыстку скульптуры «Нескароны чалавек», рамонт п’едэстала, манумента «Дах хлява» і мемарыяла «Вянец памяці», рэстаўрацыю гранітных пліт дарогі «Апошні шлях».
Падчас другой чаргі плануецца адрамантаваць мемарыялы «Могілкі вёсак» і «Дрэвы жыцця», бетонныя агароджы пахаванняў, урны з зямлёй. Работы таксама запланаваны на 2022 год. Наступным этапам стануць падсвечванне цэнтральнай дарожкі і гукавога афармлення мемарыялу.
А новы музей па канцэпцыі будзе аднапавярховым будынкам агульнай плошчай 1 тысяча м2 з абуладкаваннем кругавога руху па шасці выставачных залах. Прэзідэнт даручыў тэрмінова распачынаць будаўніцтва: «Галоўнае – экспазіцыя, якая там будзе. Каб людзі прыйшлі і, перш чым сюды ступіць нагой, каб у іх сэрца ўжо рвала».
Экспазіцыі музея пазнаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй буйных ваенных канфліктаў і трагедыямі мірнага насельніцтва ў іх. Будзе ахоплены перыяд ваенных паходаў і войнаў, якія адбываліся на беларускай зямлі ў перыяд з 10-га па 20-е стагоддзі. Асноўны акцэнт – на падзеях Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай, перыядзе акупацыі, трагедыі спаленых вёсак.
Па матэрыялах БЕЛТА. Фота БЕЛТА