Мнение главы ветеранской первички о республиканском референдуме

Пётр ПЯТРОЎ, старшыня ветэранскай пярвічкі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы:
– Заўсёды прынцыпова галасую ў асноўны дзень выбараў. Такім чынам менавіта для сябе быццам падводжу вынік. Кожны абавязаны паўдзельнічаць у рэферэндуме. А мэты для гэтага ў кожнага свае. Хтосьці галасуе за мірную краіну, другі падтрымлівае нацыянальныя традыцыі, трэці аддае перавагу сацыяльным гарантыям. Важна, што ўсе гэтыя змяненні і дапаўненні пойдуць на карысць нашаму грамадству. Як старшыня ветэранскай пярвічкі лічу неабходным задаць моладзі правільныя арыенціры. У гэтым накірунку каштоўны артыкул пра неабходнасць выхоўваць культуру і павагу да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый Беларусі. Пераемнасць пакаленняў, дзяржаўнасць – гэта асноўныя перадумовы для актыўнага развіцця дзяржавы і краіны. Як сын франтавіка ацаніў прапісаны ў Канстытуцыі абавязак захоўваць гістарычную памяць пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўнае – каб мы жылі мірна і любыя пытанні вырашалі мірным шляхам. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.