Страхавыя ўзносы ад прадпрымальнікаў

Абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне індывідуальных прадпрымальнікаў уведзена з 1 жніўня 2002 года. Яно прадугледжвае абавязковую пастаноўку на ўлік у органах фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў якасці плацельшчыкаў, своечасовай і поўнай уплаты гэтых узносаў, а таксама гарантыю выплат пры наступленні страхавых выпадкаў.

Асобныя катэгорыі індывідуальных прадпрымальнікаў удзельнічаюць у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на добраахвотнай аснове. Да іх адносяцца грамадзяне, якія адначасова знаходзяцца ў працоўных, а таксама звязаных з імі адносінах, заснаваных на членстве (удзеле) у розных арганізацыях, з’яўляюцца пенсіянерамі ці маюць права на дапамогу па догляду за дзіцяці да дасягнення ім трох гадоў, вучацца на дзённай форме, з’яўляюцца іншаземцамі ці асобамі без грамадзянства.

Уплата страхавых узносаў “увязана” з наяўнасцю ў прадпрымальніка даходаў ад сваёй дзейнасці (колькасць дзён, за якія заплачаны адзіны падатак) і велічынёй даходу. Гэта робіцца адзін раз у год да 1 красавіка альбо памесячна ці паквартальна. Усе ІП павінны рэгулярна прыходзіць у раённы аддзел і правяраць пералічэнне плацяжоў.

У раённым аддзеле зарэгістраваны 241 індывідуальны прадпрымальнік, з іх 170 павінны плаціць страхавыя ўзносы за сябе. Аднак на 1 мая запазычанасць мела 29 на 14202,6 тыс. рублёў. Найбольшую маюць А. М. Зуй—2248,9 тыс. рублёў, М. Ф. Крыванос—1991,6 тысячы, А. А. Рынкевіч—1742,4 тысячы, В. С. Раманоўскі—851,4 тысячы, В. І. Дундзер—694,6 тысячы, В. В. Іванова—681,5 тысячы, В. В. Шаўлюга—490,1 тысячы рублёў і іншыя. Усім ім накіраваны дасудовыя паведамленні, у якіх указаны тэрмін пагашэння запазычанасці да 1 ліпеня 2010 года. Пасля гэтай даты матэрыялы будуць перададзены ў гаспадарачы суд вобласці. У квітанцыі трэба ўказаць УНП і УНФ плацельшчыка, код плацяжу 03512—страхавыя ўзносы і 13512—пеня.

38 індывідуальных прадпрымальнікаў маюць наёмных асоб, з якімі заключаны працоўныя дагаворы. За іх плацяцца страхавыя ўзносы. Аднак налічэнне ўзносаў робіцца ад мінімальнага заробку, калі фактычна ён значна большы. У выніку атрымліваецца, што ў будучым для разліку пенсіі будзе брацца толькі тая заработная плата, якая ўключана ў справаздачу і праведзена па форме ПУ-3 “Індывідуальныя звесткі”.

Ф. ПЯТКЕВІЧ, начальнік райаддзела ФСЗН.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.