Диалог братских стран
gazeta 30-12-2021, 15:06 599 Афіцыйна
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
Чарговая сустрэча на вышэйшым узроўні, як і папярэднія, даказала, што прэзідэнты Беларусі і Расіі – моцныя сябры, нашы краіны – брацкія, а дзяржавы – салідныя партнёры. Прычым узаемадзеянне развіваецца па ўсіх накірунках. Аляксандр Лукашэнка не ўтойваў, што беларускія эканамічныя поспехі ва ўмовах жорсткага санкцыённага ціску ў многіх абапіраюцца на надзейную расійскую падтрымку, і шчыра дзякаваў за гэта калегу. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што, як бы ні склаліся адносіны, беларусы ў даўгу перад расіянамі ніколі не застануцца. Разам шмат яшчэ зробяць. Па ўсіх накірунках супрацоўнічаюць. Так будзе далей.
Лідары краін падвялі вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе, абмяняліся меркаваннямі па вырашэнні актуальных праблем, абмеркавалі далейшыя меры па павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва і сацыяльна-эканамічным развіцці краін СНД. Сустрэча знамянальная і тым, што ў снежні споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння СНД.
Падчас саміту лідары краін Садружнасці падрабязна абмеркавалі развіццё эпідэміялагічнай сітуацыі і прапановы па прыняццю дадатковых мер у барацьбе з пандэміяй COVID-19. Для гэтага на сустрэчу спецыяльна запрасілі кіраўніка Федэральнай службы па нагляду ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека – галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расіі Ганну Папову, якая выступіла па гэтай праблематыцы. Лідары СНД, рэагуючы на яе выступленне, агучылі сваё бачанне сітуацыі і задалі спецыялісту пытанні.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ
Фото белта
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.