Авторизация
 

БЯСПЕКА Як не знікнуць за мяжой

 Падпісаны вамі і замежным наймальнікам працоўны дагавор абавязкова трэба зарэгістраваць ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі. Гэта гарантыя вашай бяспекі. Яе неабходна атрымаць ад ліцэнзіята перад выездам за мяжу. А яшчэ прытрымлівацца наступных правіл.

 

- не перазаключаць працоўны дагавор, не падпісваць дадатковае пагадненне, якое пагаршае ўмовы працы, бо ў гэтым выпадку ліцэнзіят не нясе адказнасці за змяненне працоўных адносін;

- стаць на часовы консульскі ўлік у консульства Рэспублікі Беларусь (пры яго наяўнасці);

- калі ўмовы знаходжання адрозніваюцца ад тых, што былі ўказаны ў дагаворы, звязацца з ліцэнзіятам і патрабаваць тэрміновага вырашэння пытання і выпраўлення сітуацыі. У іншым выпадку маеце права адмовіцца ад работы па дагаворы;

- ні ў якім разе нікому не аддаваць свой пашпарт;

- падтрымліваць сувязь са сваімі роднымі і сябрамі, неадкладна інфармаваць іх аб любых змяненнях умоў знаходжання;

- у выпадку крадзяжу дакуметаў ці пры ўзнікненні праблем звяртацца ў замежныя ўстановы Беларусі.

 

Перад выездам у любым аддзеле па грамадзянстве і міграцыі можна:

- паведаміць, куды выязджаеце, пра наймальніка, яго кантактныя даныя і ўмовы працы;

- прадставіць копію працоўнага дагавора з замежным наймальнікам;

- атрымаць інфармацыю аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь.

 

Перад ад’ездам неабходна:

- атрымаць рабочую візу (для краін з візавым рэжымам);

- мець з сабой копіі ўсіх дакументаў (у тым ліку працоўнага дагавора), а таксама страхоўку ад няшчасных выпадкаўў і хваробы, пэўную суму грошай;

- азнаёміцца з правіламі ўезду ў краіну, знаходжання там, ажыццяўлення працоўнай дзейнасці і выезду;

- калі вырашылі звярнуцца па дапамогу ў працаўладкаванні да беларускіх арганізацый ці індывідуальных прадпрымальнікаў, абавязкова праверце наяўнасць у іх ліцэнзіі ці паглядзіце іх поўны спіс на сайце МУС.

 

Ліцэнзіяты абавязаны прадаставіць:

- дагавор аб садзейнічанні;

- працоўны дагавор, падпісаны замежным наймальнікам;

- інфармацыю аб заканадаўстве краіны, куды вас накіроўваюць, аб парадку выезду з Беларусі і ўезду ў яе, адрасы і тэлефоны замежных устаноў Беларусі.

 

Працоўны дагавор павінен утрымліваць інфармацыю:

- пра тэрмін яго дзеяння, характар і месца работы, умовы працы і яе аплату, у тым ліку за работу ў начны, звышурочны час, выхадныя і святы;

- пра памер прэмій, надбавак і ўтрыманняў з заробку;

- пра правы і абавязкі, адказнасць бакоў, парадак і ўмовы скасавання ці падаўжэння працоўнага дагавора;

-пра арганізацыю вашага пераезду, харчавання, пражывання, медыцынскага абслугоўвання;

- пра парадак кампенсацыі шкоды, прычыненай здароўю ў працэсе працоўнай дзейнасці і іншых яго сацыяльных гарантыях.

 

Як вас могуць падмануць:

- размясціць аб’яву пра работу за мяжой, не ўказваючы ліцэнзію МУС;

- прапанаваць выезд без заключэння дагавора;

- накіраваць вас працаваць на іншыя аб’екты да іншых арганізацый;

- параіць ехаць без дакументаў да наймальніка, у якога ўжо працаваў сябар, знаёмы ці сваяк.

 

!!! Вы не безабаронныя за мяжой! Працуючы афіцыйна, знаходзіцеся пад аховай закона гэтай краіны, неафіцыйна – таксама можаце разлічваць на дапамогу, а наймальнік, па віне якога вы дзейнічалі з парушэннем закона, панясе за гэта адказнасць. На сайце Міністэрства замежных спраў mfa.gov.by ці па іх кругласутачным нумары +375 (17) 327 29 22 даведаецеся кантакты ўстаноў, якія акажуць кансультацыйную дапамогу. Таксама можна патэлефанаваць на бясплатную гарачую лінію 8 801 201 5555 па пытаннях бяспечнага выезду за мяжу Грамадскай арганізацыі «Клуб Дзелавых жанчын» з 8.00 да 20.00. Калі ў краіне няма беларускай замежнай установы, можна звярнуцца ў мясцовае прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

 

Група па грамадзянстве і міграцыі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта