Авторизация
 

Калектыў Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы адзначае прафесійнае свята

 Калектыў Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы 29 кастрычніка адзначае прафесійнае свята. Нездарма на эмблеме ведамства сава. Засяроджана і з гонарам днём і ноччу выконваюць сваё прызначэнне: сочаць за правапарадкам, забяспечваюць абарону дзяржаўнай і ўласнай маёмасці грамадзян, іх бяспеку. Ахоўнікі не па чутках ведаюць, як гэта – сустрэцца з рэальным злачынцам, узброеным бандытам. Часта, рызыкуючы жыццём, змагаюцца з крыміналам. Пра справы надзённыя гутарым з начальнікам маёрам міліцыі Міхаілам ПРАКОПЧЫКАМ.

 

– У цэлым – добра. Тройчы выязджалі нашы міліцыянеры-кінолагі Сяргей Вішнеўскі, Іван Вішнеўскі і Павел Шанін са службовымі сабакамі на злачынствы, чым садзейнічалі іх хутчэйшаму раскрыццю. Далей ужо працавалі супрацоўнікі РАУС. Па гарачых слядах вопытныя міліцыянеры Віктар Стома і Юрый Рубанік затрымалі злачынцу за рабаванне ў магазіне.

 
Значным дасягненнем стала нядаўняя перамога міліцыянераў Сяргея Вішнеўскага і Івана Талапілы на абласным спаборніцтве прафмайстэрства сярод падраз- дзяленняў сваёй падгрупы. Лічу, на годным узроўні забяспечваем ахову аб’ектаў, дзе не дапушчана пранікненняў. Бачныя паляпшэнні ў працы вартаўнікоў, у тым ліку на мясакамбінаце. Адпаведна правапарушэнняў паменела. У матэрыяльна-тэхнічным плане застаёмся на ранейшым узроўні. Правялі невялікія рамонтныя работы ў памяшканнях гаражоў, трэнажорнай і актавай залах.

 
Працягваем аказваць ахоўныя паслугі, падключаем новыя аб’екты. Праводзім растлумачальную работу сярод насельніцтва. Устаноўлены трывожныя сігналізацыі ў школах раёна. Навучанне вартаўнікоў устаноў адукацыі па выяўленні выбухованебяспечных рэчаў і пранікненні падазроных асоб на аб’екты праходзіла штоквартальна. Выступалі на «Днях адчыненых дзвярэй» і «Адзіных днях бяспекі» перад вучнямі школ з паказальнымі і прафарыентацыйнымі праграмамі. Дэманстравалі як працуе група затрымання.
Добрую адзнаку атрымалі ад начальніка Дэпартамента аховы Аляксандра Шэпелева, які сёлета наведаў нас.
 
Як арганізавана праца службы аховы?
– Кожны чалавек адказвае за свой участак работы, і разам з тым дзейнічае ў звязцы з іншымі. Электраманцёр абслугоўвае сігналізацыю, міліцыянеры сочаць за грамадскім парадкам і выбываюць на трывожныя паведамленні ад дзяжурнага аховы, а часам і ў падмогу супрацоўнікам РАУС, вартаўнік адказвае за захаванне маёмасці ахоўваемага аб’екта. Рады міліцыянераў нядаўна папоўнілі маладыя хлопцы Андрэй Сіповіч, Яўген Казачонак, Віталь Бяспалы, Аляксей Яршоў. За імі замацаваны старэйшыя па званні супрацоўнікі. Яны, як настаўнікі, перадаюць вопыт, дапамагаюць уліцца ў калектыў і работу. Сярод міліцыянераў адзначу добрую службу Сяргея Вішнеўскага, Юрыя Рубаніка, Івана Вішнеўскага, Івана Талапілы.

 
Захаваны калектыў вартаўнікоў. Сярод іх Ада Мароз падае добры прыклад іншым. Выдатна спраўляюцца з абавязкамі Святлана Сяліцкая, Уладзімір Смагін, Леанід Касевіч, Іна Гарноўская, Сафія Яфімава.
Значны ўчастак працы ляжыць на плячах электраманцёраў. Мантаж ахоўнага абсталявання і своечасовае яго абслугоўванне праводзяць Леанід Пруднікаў, Юрый Сташулёнак, Валерый Кубарка, Дзяніс Багдановіч, Барыс Буёнак. Дзяжурныя цэнтралізаванага пульта Ірына Закрэўская, Алена Шаркель, Алена Радзюк, Вольга Вішнеўская і Людміла Міхайлава годна выконваюць свае абавязкі. Шмат працы ў бухгалтараў Наталлі Лявіцкай і Жанны Лаўрыновіч, аддзел кадраў – за Марынай Рубанік.

 
Прыемна, што супрацоўнікаў актыўна падтрымліваюць іх сем’і. У тым ліку ў абласных конкурсах. Актыўна ўдзельнічаюць у жыцці падраздзялення Аксана Вішнеўская, Святлана Маляўка, Ірына Маісеева, Наталля Мізер і Юлія Лакотка. Удзельнічае наш калектыў у грамадскіх акцыях, што праводзяцца ў раёне. Вясной саджалі дрэвы, нядаўна працавалі ў рамках акцыі «Чысты лес».
 
Што ў планах?

– Ахова была і застаецца мабільным падраздзяленнем. Нашы супрацоўнікі заўсёды гатовы выбыць на паведамленне аб здарэнні або злачынстве. Дэвіз: «Надзейнасць, бяспека, прафесіяналізм!». Таму ў планах – павышаць узровень гэтых якасцей, развіваць матэрыяльна-тэхнічную базу, у прыватнасці – перайсці на лічбавую сувязь. Працягваем устаноўку і развіццё сістэмы відэаназірання.

Якія пажаданні з нагоды свята?
 
– Усім супрацоўнікам здароўя, быць кампетэнтнымі ў прафесіі, аператыўна прыходзіць на дапамогу, каб горад адчуваў сябе ў бяспецы! Словы падзякі і доўгіх гадоў жыцця адрасую ветэранам падраздзялення Генадзю Сушко, Сяргею Тронькіну, Раману Фурсу, Івану Войтаву. Яны і цяпер наведваюцца, дапамагаюць у тых ці іншых пытаннях.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ

Фота з архіва рэдакцыі

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта