Авторизация
 

На свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» прайшла цырымонія ўшанавання працоўных калектываў, домаўладальнікаў і старэйшын

 На свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» прайшла традыцыйная цырымонія ўшанавання пераможцаў штогадовага конкурсу па добраўпарадкаванні сярод працоўных калектываў, домаўладальнікаў і старэйшын. Усім, хто стварае ўтульнасць на роднай зямлі, клапоціцца пра навакольную прыгажосць, дзякаваў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Толькі агульнымі намаганнямі жыхарам раёна ўдаецца захоўваць і памнажаць добрыя мясцовыя традыцыі, культурныя набыткі, папулярызаваць самабытную прыроду, уносіць уклад у яе захаванне і ўсё больш прывабліваць сваёй гасціннасцю.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава ўдзячна сельсаветам за маляўніча аформленыя падворкі, іх самабытнасць і каларыт. Высока ацаніла душэўны ўнёсак кожнага ўдзельніка. У традыцыйным конкурсе «Жураўліны кірмаш – 2021» усіх узнагародзілі па намінацыях. А ў тройцы лідараў Дзісненскі гарсавет, Перабродскі сельсавет і абсалютны фаварыт – Язненскі.

 
У Год народнага адзінства сэрцы землякоў б’юцца ў адзіным рытме еднасці і ўзаемадапамогі. Сёлета ў склад журы конкурсу сельскіх падворкаў увайшлі і індывідуальныя прадпрымальнікі Міёршчыны. Высока ацанілі Перабродскі сельсавет і Дзісненскі гарсавет. Іх старшыням ад імя ўсіх прадпрымальнікаў раёна Максім Цвяткоў уручыў сертыфікаты на дзіцячыя спартыўныя пляцоўкі. Аналагічны падарунак, толькі за бюджэтныя сродкі, атрымаў Узмёнскі сельсавет ад намесніка старшыні райвыканкама Валерыя Драба.

 
На святочнай сцэне ўзнагароджваліся таксама найлепшыя зборшчыкі і здатчыкі журавін, захавальнікі балота Ельня, удзельнікі велапрабегу «Жураўліны драйв». Значнай падзеяй года стала адкрыццё сацыяльнага кафэ «Сярэбраны ўзрост», дзе ўмудроныя жыццёвым вопытам людзі паспяхова прайшлі адаптацыю ў сучасным інтэрнэт-асяродку. Падзякай старшыні райвыканкама адзначаны заслугі загадчыка аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна Ганны Лісковай, спецыяліста па сацыяльнай рабоце Юліі Машара і бухгалтара Вольгі Рачыцкай.

 
Наталія СТАНКЕВІЧ. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта