Авторизация
 

Інфармацыйныя групы Міёрскага райвыканкама наведаліся ў Туркоўскі сельсавет

 Дні работы з насельніцтвам праводзяцца ў раёне кожны трэці чацвер месяца. 16 верасня інфармацыйныя групы райвыканкама наведаліся ў Туркоўскі сельсавет. У працоўных калектывах, вяскоўцам на заслужаным адпачынку патлумачылі дзяржаўныя палітычныя аспекты і рашэнні мясцовай улады, абмяняліся думкамі па найбольш актуальных пытаннях. Не засталіся без увагі прапановы, заўвагі і просьбы людзей. Яны абагульнены, па іх прымаюцца меры, кантралюецца выкананне.

 

Быць адзінымі ў працы

Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў сустрэўся з аграрыямі ААТ «Туркова». Напярэдадні Дня народнага адзінства перш за ўсё павіншаваў іх з дзяржаўным святам і завострыў увагу, што падзеі 17 верасня далёкага 1939 года сталі важнай вехай у гісторыі фарміравання беларускай нацыі.

 
– Каб не гэтая дата, не было б нашай краіны, – адзначыў Ігар Валер’евіч. – Калісьці на карце значыўся толькі кавалак ад цэнтра сённяшняй Беларусі да Мазыра. Але ўсё змянілася: Заходняя і Усходняя Беларусь уз’ядналіся. І мы набылі нашу рэспубліку ў тых межах, якія ў нас ёсць, захавалі нацыю. Праз узаемапавагу, патрыятызм, сумленную працу на ўсеагульны дабрабыт, – гэтым павінны даражыць.

 
На працаўнікоў сяла кладзецца найвялікшая адказнасць – забяспечваць харчовую бяспеку краіны. Пры ацэнцы вынікаў сёлетняга жніва Ігар Кузняцоў адзначыў, што анамальная спякота аграрыям не паспрыяла. Раён недаатрымаў 15 тысяч тон зерня валавага намалоту. Шмат, калі ўлічыць, што менавіта столькі на працягу паўгода забяспечыць бесперапыннай работай у дзве змены супрацоўнікаў камбікормавага завода. Такая сітуацыя па вобласці, ды і па ўсёй краіне: намалочана куды менш чакаемага. Нягледзячы на ўсе цяжкасці дзяржзаказ па насенні рапсу і зерневых культурах раён выканаў.

 
Большы ўраджай планавалі атрымаць і туркоўскія хлебаробы. Недабор давядзецца кампенсаваць зернем кукурузы, сёлета яна ўрадзіла. Яе трэба намалаціць у дастатковай колькасці, каб быў запас корму для жывёлы. Са слоў старшыні райвыканкама, пакуль адстае раён па тэмпах сяўбы мінулага года. Таму задача ўсіх аграрыяў, у тым ліку туркоўскіх, – максімальна актывізавацца. Не менш важна правільна, з улікам тэхналагічных і арганізацыйных мерапрыемстваў перавесці жывёл з летне-пашавага на зімова-стойлавае ўтрыманне. Каб пасля гэтага здаровы прыплод атрымліваць і не зменшыць надоі, трэба загадзя праводзіць усе неабходныя работы. Туркоўскія жывёлаводы дэманструюць добры ў тым прыклад.

 
  Кожны на сваім працоўным месцы павінен выконваць работу добрасумленна і імкнуцца да ўсеагульнага дабрабыту, заўважыў кіраўнік раёна. Сёлета завершаны капітальны рамонт СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Для гэтага выкарыстоўваліся сродкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Цяпер праходзіць экспертызу дакументацыя па аднаўленні стадыёна.

 
Нямала іншых планаў па развіцці раёна, якія, на жаль, стрымлівае недахоп сродкаў. У трэцім квартале планавалі прыступіць да будаўніцтва дзіцячага садка ў райцэнтры. Дакументацыя гатова, аднак пакуль банкі адмаўляюць у крэдытаванні. З-за цяжкай фінансавай нагрузкі на ўстановы аховы здароўя па прычыне каронавіруснай інфекцыі адкладзена і будаўніцтва райпаліклінікі. Каб разгрузіць паток амбулаторных хворых, нядаўна прынята рашэнне ў будынку былой бальніцы, што ля касцёла, на першым паверсе абсталяваць кабінеты ўрачоў агульнай практыкі, якія будуць весці тут прыём.

 
Летам былі адзінкавыя выпадкі шпіталізацыі хворых з кавідам. Іх лячылі ў інфекцыйным аддзяленні Браслаўскай бальніцы. Як расказаў кіраўнік раёна, за апошнія паўтара тыдні сітуацыя кардынальна змянілася. Хворых у стацыянары более, але сярод іх няма прышчэпленых. Каб засцерагчы сябе ад цяжкіх ускладненняў, старшыня райвыканкама прапанаваў усім тэрмінова вакцыніравацца.

 

Пажарная бяспека – перш за ўсё

У невялічкай вёсцы Забалоцце шэсць хат і 11 жыхароў, з якіх тры мужчыны, астатнія жанчыны. Большасць у паважаным узросце. Амаль поўным складам завіталі вяскоўцы на сяло да Зоі Фёдараўны Станкевіч. Яна і гасцям з раёна рада, і суседкам. Збіраюцца разам часта, каб абмеркаваць раённыя навіны, якія чэрпаюць з газеты, ці з тэлеперадач. Уважліва і з цікавасцю слухалі і інфармацыйную групу на чале з намеснікам начальніка райсельгасхарчу Андрэем Батура. Гаварылі пра ўсё, чым жыве раён, абмеркавалі планы на будучыню, гаспадарчыя праблемы, анамальныя з’явы. Цікава было вяскоўцам убачыць на здымку ў тэлефоне Андрэя Віктаравіча зубра, які разгульваў па раённых палетках.


На жыццё вяскоўцы не скардзіліся. Аўталаўка наведваецца два разы на тыдзень, купляюць чаго дома не маюць, усё астатняе – з уласнага падворка. У хлявах трымаюць жыўнасць, маладзейшыя не звялі і буйную рагатую жывёлу. Малако рэалізуюць дзяржаве. Толькі дарогу прасілі падрамантаваць. Дабрацца ў Забалоцце не складана. Зварочваеш на аўтатранспарце з галоўнай шашы на гравійную дарогу, і максімальна запавольваеш ход, бо шмат глыбокіх ям і выбоін. Таму першая просьба да прадстаўнікоў раённай улады – падсыпаць яе і прафіляваць.

 
Напярэдадні зімовага ацяпляльнага сезона ўважліва выслухалі інспектара РАНС Дзмітрыя Плотнікава, які нагадаў правілы пажарнай бяспекі. У краінах Еўропы рэгіструецца адзін пажар у два гады. У Беларусі з пачатку года здарылася каля 4,5 тысячы. Агонь забраў 423 жыцці, з якіх чацвёра – у дзяцей. Часцей за ўсё прычынай становіцца праславуты чалавечы фактар.

 
Зімой абвастраецца праблема з-за печаў. Каб не сталі яны крыніцай загарання, скразныя трэшчыны трэба затынкаваць, умацаваць дзверцы, калі вісяць ці хістаюцца. Перад топкай абавязкова прыбіць металічны ліст. Інспектар РАНС рэкамендаваў агледзець дымаход у межах гарышча, ён таксама павінны быць герметычным. У радыусе метра ад яго трэба насыпаць пяску, што не дазволіць выпадковай іскры разгарэцца ў полымя. Яшчэ вяскоўцам рэкамендавана ўстанавіць у жылых пакоях пажарныя апавяшчальнікі. Аднак пра загаранне ён папярэдзіць пры ўмове спраўнага элемента сілкавання.

 
Штогод шмат людзей губляецца ў лясах. Заблукаць можа кожны, але часцей за ўсё праблемы з арыентаваннем у пажылых. Таму з сабой у лес трэба браць тэлефон з поўнай батарэяй, лекі, а яшчэ цёпла апранацца. Пры падвядзенні вынікаў у райвыканкаме склалі пратакол даручэнняў. У яго ўвайшлі пытанні, што цікавілі жыхароў Туркоўскага сельсавета падчас дня інфармавання. Так, да 1 кастрычніка пасля вырашэння кадравых пытанняў адновіцца медыцынскае абслугоўванне жыхароў Дрыгуч і прылеглых вёсак. Фельчар будзе прыязджаць на ФАП двойчы на тыдзень.

 

У аграгарадку Туркова зачакаліся станцыю абезжалезвання. Старшыня райвыканкама расказаў вяскоўцам, што ёсць дакументы, якія пацвярджаюць, што выдаткаваны сродкі на яе будаўніцтва ў 2022 годзе. Ці рэалізуецца задуманае ў тэрмін, пакажа час. Па сельсавеце, як і па ўсім раёне, нямала дарожных праблем. Іх стараюцца падтрымліваць у больш-менш прыдатным для язды стане, капітальна адрамантаваць сродкаў не стае. Аднак у бліжэйшы час абяцалі палепшыць становішча па дрыгуцкай тэрыторыі, у тым ліку ў напрамку Галінова. Палепшыцца даезд на Забалоцце, у напрамку Іванькаў праз Гараўцы. Вырашацца і іншыя ўзнятыя вяскоўцамі пытанні.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта