Авторизация
 

На пасяджэнні Міёрскага райвыканкама абмеркавалі паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі

 Умацаванне здароўя і паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі – адна з прыярытэтных задач аднайменнай Дзяржаўнай праграмы на 2021 – 2025 гады. Яна ахоплівае ўсе этапы жыцця, таму практычна кожная служба, у тым ліку сацыяльная, задзейнічаны ў рэалізацыі яе мерапрыемстваў. Пра іх выкананне ў раздзеле «Сямейная палітыка», падпраграмах «Сям’я і дзяцінства», «Папярэджанне і пераадоленне п’янства і алкагалізму, ахова псіхічнага здароўя» на пасяджэнні райвыканкама праінфармавала дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Шамёнак.

 

Сацыяльная дапамога, паляпшэнне матэрыяльных умоў жыццядзейнасці, падтрымка маламаёмных – гэта асноўныя накірункі рэалізацыі сямейнай палітыкі. Так, за мінулы перыяд бягучага года ў раёне выдалі 16 пасведчанняў шматдзетнай сям’і. Сямейны капітал прызначылі 15-ці. 26 скарысталіся правам на датэрміновае распараджэнне ім. Дзякуючы выдаткаваным сродкам 24 сям’і палепшылі жыллёвыя ўмовы, адна патраціла іх на медыцынскія паслугі.

 
Для стварэння бяспечных умоў пражывання ў домаўладаннях шматдзетных і іншых катэгорый сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх, сёлета выдзелена 5 500 рублёў. Асвоена 3 199, выкананы рамонт пячнога ацяплення. На рэшту пасля правядзення працэдуры закупак будуць устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі з вывадам на сігнальна-гукавое прыстасаванне.

 
На кожнага школьніка перад новым навучальным годам выплацілі аднаразовую матэрыяльную дапамогу 245 сем’ям, дзе выхоўваюць траіх і больш дзяцей. У суме гэта 33 950 рублёў на 485 вучняў. Акрамя гэтага, 27 сем’ям аказалі дзяржаўную адрасную дапамогу на 46 дзяцей. Матэрыяльную падтрымку з фонду сацыяльнай абароны атрымалі 17 сем’яў, дзе ёсць дзеці з асаблівасцямі развіцця. Арганізацыі і прадпрыемствы раёна дапамаглі 87 сям’ям, дзе 176 вучняў. Матэрыяльная падтрымка склала 20 541,5 рубля.

 
Асаблівае значэнне надаецца захаванню і ўмацаванню інстытута сям’і. Для псіхалагічнай, кансультацыйнай, асветніцкай дапамогі на базе Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічаюць «Клуб невыпадковых сустрэч», «Бацькоўскі ўніверсітэт», «Школа самастойнага жыцця», якія наведваюць 33 чалавекі. У першым паўгоддзі правялі 12 мерапрыемстваў.

 
Сумесная з медыкамі работа накіравана на ліквідацыю праблемы алкагалізацыі, што закранае ўсе слаі насельніцтва. З раённай паліклінікі паступіла 11 індывідуальных праграм сацыяльнай рэабілітацыі асоб, якія пакутуюць ад небяспечнай залежнасці. Сямі аказалі кансультацыйна-інфармацыйную і псіхалагічную падтрымку, трое атрымалі гуманітарную дапамогу рэчамі. Работа ў гэтым накірунку працягваецца.

 
Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта