Авторизация
 

Галоўная прычына траўм - парушэнне правіл бяспекі

 У студзені – ліпені сёлета ў арганізацыях рэспублікі ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці пацярпеў 1 061 работнік, з іх 68 загінулі. Летась лічбы былі 1 203 і 82 адпаведна. Агульны ўзровень вытворчага траўматызму знізіўся і па абласцях, і па г. Мінску. У той жа час рост загінулых адзначаны на Міншчыне і Магілёўшчыне.

 

Па Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе цяжкія траўмы атрымалі 32 работнікі, загінулі 12 (летась – 47 і 12 адпаведна). У зоне абслугоўвання Полацкага міжраённага аддзела памёр на вытворчасці чалавек, цяжка траўмаваны дзевяць (2 і 10). Па выніках спецыяльнага расследавання няшчаснага выпадку са смяротным вынікам у Верхнядзвінскім раёне выяўлена, што прычынай трагедыі стала парушэнне патрабаванняў лакальных нарматыўных прававых актаў па ахове працы пацярпелым. У яго дзеяннях вызначана грубая неасцярожнасць.

 

Сёлета здарыліся два няшчасныя выпадкі з цяжкім вынікам пры рабоце з аднавоснымі прычэпамі. Іх пераробілі самастойна, яны не праходзілі тэхагляд і не зарэгістраваны ў органах дзяржаўнага нагляду. Правілы дарожнага руху забараняюць удзел такіх транспартных сродкаў у дарожным руху, а Міжгаліновыя правілы па ахове працы – эксплуатацыю без дакументаў. Нароўні з работнікам, які дапусціў гэтыя парушэнні, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць і службовых асоб, якія дазволілі выхад тэхнікі на лінію.

 

У трох няшчасных выпадках з цяжкім вынікам вінаватыя кіраўнікі і спецыялісты, якія не выконвалі абавязкі па ахове працы. Гэта выказвалася ў неналежнай арганізацыі рабочых месцаў і допуску да работы без правядзення інструктажу і праверкі ведаў па ахове працы, адсутнасці распрацаваных бяспечных спосабаў выканання работ. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

 

З 1 сакавіка 2021 года набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 6.01.2021. Уведзена адказнасць за парушэнне службовай ці іншай упаўнаважанай асобай працадаўцы ці індывідуальнага прадпрымальніка патрабаванняў па ахове працы, якое прывяло да траўмавання работніка, у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь (ч. 2 арт. 10.3 КоАП), а таксама адказнасць іншых работнікаў за парушэнні ўказаных патрабаванняў – да пяці базавых.

 

Міхаіл ЛАРЫЁНАЎ, намеснік начальніка Полацкага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта