Авторизация
 

Праект «Міёры – здаровы горад» будзе рэалізаваны на Міёршчыне ў 2021 – 2025 гады

 «Міёры – здаровы горад» – так называецца прафілактычны праект, створаны ў рамках дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021 – 2025 гады. Галоўная яго задача – сумеснымі намаганнямі кіраўніцтва раёна, медыцынскай супольнасці, устаноў адукацыі, праваахоўных органаў, камунальнай службы, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў стварыць устойлівы сацыяльны асяродак, які паспрыяе паляпшэнню фізічнага, псіхалагічнага, сацыяльнага і экалагічнага дабрабыту нашых людзей. Рэалізаванае прааналізавалі на пасяджэнні райвыканкама.

 

Як заўважыла галоўны ўрач РЦГЭ Галіна Федуковіч, здароўе – адзін з найважнейшых кампанентаў шчасця і адна з вядучых умоў паспяховага сацыяльнага і эканамічнага развіцця рэгіёна. Мы павінны стварыць усе ўмовы, каб фізічная культура, правільнае харчаванне і душэўная раўнавага сталі нормай жыцця для кожнага чалавека з дзяцінства. Пасадзейнічае таму праект «Міёры – здаровы горад», які рэалізуецца з канца 2019-га. Распрацаваны план мерапрыемстваў на 2020 – 2024 гады, вызначаны асноўныя накірункі, створаны ініцыятывы «ЗОЖнікі», «Клопат» і «Чысты горад», працуюць ініцыятыўныя групы, ёсць прадстаўніцтва Праекта, распрацаваны «Профіль здароўя».

 
Чаго дасягнулі? Палепшаны ўмовы вытворчага асяродку на рабочых месцах у калектывах. Так, на мясакамбінаце адрамантаваны санітарна-бытавыя памяшканні на аўтатранспартным участку, закуплена новае тэхналагічнае абсталяванне, спецыяльнае адзенне, сродкі індывідуальнай абароны. Міёрскі раён газазабеспячэння адрамантаваў майстэрню. ПМС закупіла сацыяльнае адзенне, гаспадарчы інвентар, абсталяванне.

 
На тэрыторыі міёрскага хлебазавода, раёна газазабеспячэння, рэдакцыі газеты, металапракатнага завода створаны зоны, свабодныя ад курэння. У калектыўныя дагаворы многіх устаноў уключаны пункты пра заахвочванне работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця і актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па яго прапагандзе, займаюцца фізічнай культурай і спортам. Дэпартамент аховы, аддзел унутраных спраў, Дзісненскі лясгас, ЦРБ і іншыя заключылі з прафсаюзнай арганізацыяй дагаворы на бясплатнае наведванне спартзалы.

 
Жыхары горада, устаноў прынялі ўдзел у азеляненні і добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый, дзіцячых пляцовак, зон адпачынку, што таксама станоўча ўплывае на псіхічны і фізічны стан дарослага і малога. У трох установах адукацыі рэалізуецца рэспубліканскі праект «Школа – тэрыторыя здароўя». Далучана 750 вучняў. Настаўнікі, вучні, бацькі з’ядналіся дзеля адной мэты – аптымізаваць вучэбную нагрузку і стварыць належныя ўмовы для фарміравання культуры здаровага ладу жыцця.

 
У раёне выбудавана сістэма гігіенічнага навучання, выхавання і фарміравання правільнага ладу жыцця сярод усіх узроставых груп насельніцтва. Індывідуальныя, групавыя і масавыя формы работы з выкарыстаннем інтэрактыўных методык знайшлі шырокае прымяненне як у рабоце спецыялістаў РЦГЭ, так і ЦРБ. Пытанні па прафілактыцы фактараў рызыкі развіцця недамаганняў адлюстраваны пры правядзенні разнастайных акцый і мерапрыемстваў. Напрыклад, хваробы сістэмы кровазвароту традыцыйна займаюць вядучае месца ў структуры смяротнасці і інваліднасці насельніцтва. Рэспубліканская акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» праводзіцца ў раёне сумесна з медыцынскімі работнікамі. Усе ўдзельнікі атрымліваюць кансультацыі спецыялістаў на месцы, тэматычныя інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы, пры неабходнасці іх накіроўваюць да профільных дактароў.

 
Каб палепшыць набор добрых паказчыкаў здароўя, якасць жыцця насельніцтва, спраў яшчэ шмат. Імкнуцца да гэтага трэба ў кожнай вёсцы раёна. А Дзісна вызначана другім населеным пунктам, дзе будзе рэалізоўвацца прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі».

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта