Авторизация
 

Работу Завуццеўскага сельскага Савета прааналізавалі ў Міёрскім райвыканкаме

 Работу Завуццеўскага сельскага Савета па пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва і навядзення парадку на зямлі прааналізавалі ў райвыканкаме 19 жніўня. У гэты дзень інфармацыйныя групы наведаліся ў працоўныя калектывы, да вяскоўцаў дадому.

 

Жыхары Восцевіч чакалі гасцей у альтанцы насупраць дома Анатоля Пячура. На сход прыйшлі амаль адны пенсіянеры, астатнія ў будні дзень на рабоце. Кампанія сабралася вясёлая, добразычлівая і гаваркая. Абмеркавалі, чым жыве раён, апошнія рэспубліканскія падзеі, у тым ліку «Вялікую размову з Прэзідэнтам» разам з намеснікам старшыні райвыканкама Леанідам Лясовічам. З участковым інспектарам РАУС Арцёмам Казачонкам разважалі на праваахоўную тэматыку. На тэрыторыі Завуццеўскага сельсавета за сем месяцаў зарэгістравана восем злачынстваў, у тым ліку адно цяжкае, учынена незаконнае дзеянне ў адносінах агнястрэльнай зброі і шэсць крадзяжоў. Сяльчанам наказвалі быць пільнымі, трымаць маёмасць пад замком. З асцярогай ставіцца да незнаёмцаў. Многія трапляюць на вуду заезджых гандляроў. Як правіла, яны наведваюць адзінокіх, прычым амаль заўсёды такія выпадкі заканчваюцца банальным крадзяжом. Калі ў акрузе курсіруюць незнаёмыя, найлепш адразу набраць 102.

 
Намеснік начальніка РАНС Ула-дзімір Рачыцкі нагадаў пра вострую праблему пажараў. З 22 выпадкаў, зарэгістраваных па раёне, пяць здарылася на тэрыторыі Завуццеўскага сельсавета. Загінулі тры чалавекі – палова ад усіх ахвяр агню ў нашым краі. Сяльчан заклікалі быць пільнымі, добра рыхтавацца да пачатку ацяпляльнага сезона. Абавязкова мець дома пажарныя апавяшчальнікі, якія часта ратуюць жыцці.
Урач Дар’я Жабёнак гаварыла пра каронавірусную інфекцыю, яна па-ранейшаму цыркулюе ў нашым асяродку. Абараніцца дапаможа прышчэпка, якой варта давяраць, бо хвароба куды страшней. Дарэчы, многія з пенсіянераў прыслухаліся і цяпер агітуюць знаёмых правакцыніравацца.

 
У Восцевічах усім задаволены, пытанняў не ўзнімалі. А ў аграгарадку Цвеціна людзей пужаюць бадзячыя сабакі. Шмат дзе дарогі недаезныя, пазарасталі лазовымі кустамі. У Манякове, напрыклад, наракалі на няякаснае ачышчэнне дарог узімку, рух аўталаўкі, які не заўсёды адпавядае графіку, аварыйныя дрэвы, што пагражаюць могілкам, адмову заключаць дагаворы на вываз смецця з дачнікамі з-за часовай рэгістрацыі. Гаспадарка «Цітова» задаволіла ўсе запыты па абмалоце агародаў, «Папшулі» яшчэ не паспелі, адсюль і нараканні вяскоўцаў.

 
Гэтыя і іншыя пытанні агучылі кіраўнікі інфармацыйных і рэйдавых груп, якія напярэдадні аб’ехалі кожны куточак Завуццеўскага сельсавета, ацанілі добраўпарадкаванне. Тут зроблена нямала. Павысякалі 30 сухіх і аварыйных дрэў, ачысцілі 2,5 кіламетра прыдарожнай паласы. На пяці гектарах знішчылі баршчэўнік. Прывялі ў парадак 506 участкаў, прадастаўленых для абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў. Дзве струхнелыя і адну пустую хаткі знеслі. Пачысцела ў месцы адпачынку «Гаёўка». У парадку абеліскі і воінскія пахаванні, месцы вечнага спачыну вяскоўцаў. Радуюць вока 206 метраў абноўленай агароджы. У населеных пунктах сельсавета высадзілі каля пяці тысяч кветак. Ля  Завуццеўскай школы іх асабліва шмат, яшчэ тут папрыгажэла дзіцячая пляцоўка.

 
Стараюцца і домаўладальнікі. Нямала дагледжаных сядзіб, дзе з ранняй вясны да позняй восені ярка і прыгожа. Найлепшай па добраўпарадкаванні па выніках 2020 года прызнана сядзіба Уладзіміра і Валянціны Барташэвічаў з Восцевіч. Надавалі ўвагу і мясцовым дарогам. Сіламі СУП «Цітова» выкананы ямкавы рамонт вуліц у аграгарадку Цвеціна. Міёрскае ДРБУ-203 палепшыла якасць пяці кіламетраў дарогі па маршруце Папшулі – Крупенішча.

 
Маляўнічы куточак Міёршчыны дыхае сваім размераным жыццём. Па інфармацыі старшыні Завуццеўскага сельсавета Аляксандра Качана, усяго на падведамнай тэрыторыі 48 населеных пунктаў, дзе 1 339 жыхароў, з якіх 779 – працаздольнага ўзросту, 403 пенсіянеры, 47 інвалідаў І і ІІ групы, 29 адзінокіх састарэлых, 14 шматдзетных сем’яў, пяць – нядобранадзейных. Людзей менее, але кожнага стараюцца атуліць увагай і клопатам. У тым істотна садзейнічаюць дэпутаты Л. Гваздоўская, Ф. Вершалоўскі, Ф. Кухцінскі, В. Каласёнак і іншыя. А таксама старэйшыны В. Філіповіч, Л. Панізнік, Л. Ісаковіч, В. Бабінскі і інш. Эфектыўная дапамога падшэфных арганізацый: СУП «Цітова» і ААТ «Папшулі», працягвае руку дапамогі Дзісненскі лясгас. Разам будуць вырашаць і ўзнятыя пытанні.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта