На территории Заутьевского сельсовета прошел очередной День информирования

 Тры інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама правялі сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства ў ходзе Дня інфармавання, які адбыўся 19 жніўня на тэрыторыі Завуццеўскага сельсавета.

 

Старшыня райвыканкама завітаў да аграрыяў у СУП «Цітова». Першай тэмай абмеркавання стала «Вялікая размова» з Прэзідэнтам. Ігар Кузняцоў звярнуў увагу, што яна была праўдзівая і даверлівая. Закрануты практычна ўсе аспекты жыцця Беларусі за апошні год: выбары і падзеі пасля іх, эканоміка, барацьба з кавідам, міжнародныя адносіны і іншае.

 
– Шмат перажыта за мінулы перыяд, аднак у чарговы раз пацвер- дзілася, што наша краіна мірная, працавітая, вернуты спакой на яе вуліцы, – адзначыў Ігар Валер’евіч. – Усе мы сталі сведкамі санкцыённай палітыкі, накіраванай на разбурэнне эканомікі, а разам з тым на падрыў узроўню жыцця простых людзей. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу – выстаяць. Дзякуючы разумнай палітыцы захоўваецца магчымасць паўнацэнна жыць і зарабляць, па-ранейшаму дзейнічае шырокі пакет сацыяльнай падтрымкі самых розных слаёў насельніцтва. Таму праблемы не адчуваюцца. Наша задача – працягваць плённа працаваць.

 
Заўсёды разлічвалі толькі на сябе і трымаліся зямлі-карміцелькі аграрыі СУП «Цітова». Убіраюць хлеб, рыхтуюць глебу пад новы ўраджай, працуюць на сваіх прысядзібных надзелах, будуюць планы. Зямля і радзіма – непадзельныя паняцці. Сяльчане цэняць спакой як адну з умоў стваральнай працы.

 
Старшыня райвыканкама падзякаваў цітоўцам за ўмелае гаспадаранне. Тут здаўна прыпісаліся чысціня, парадак і працоўная дысцыпліна. Якасна арганізавана ўборачная кампанія, даўно гатовы да зімова-стойлавага перыяду комплексы. Як вядома, хлеб і малако – галоўныя прадукты, якія не дадуць прапасці. У «Цітове» берагуць і цэняць усё, што маюць, імкнуцца да большага. Задачы распісаны на далёкую перспектыву і згодна з Указам № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці», які закліканы вырашыць назапашаныя дзесяцігоддзямі праблемы сельскай гаспадаркі. Будуць выдаткоўвацца бюджэтныя сродкі на рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў.
Аднак і ў належных умовах працы калектывы не заўсёды аддаюцца рабоце на поўную моц. На жаль, не дае жаданых вынікаў сучасны комплекс «Карпачова», у чым вінаваты праславуты чалавечы фактар, нізкая тэхналагічная і выканаўчая дысцыпліна. Гэтыя праблемы ўжо не вырашацца ўгаворамі, старшыня райвыканкама будзе прымаць больш жорсткія меры.

 
 У цэлым працоўныя калектывы раёна імкнуцца захаваць і памножыць набытае. Выконваюцца даведзеныя прагнозныя паказчыкі. Па некаторых зафіксаваны значны рост, у чым заслуга завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі, які ў першым паўгоддзі працаваў у рэжыме пуска-наладкі. Многія цікавяцца яго далейшым лёсам цяпер, калі кіраўніцтва знаходзіцца пад следствам. Ігар Кузняцоў спадзяецца, што на ўсе пытанні праваахоўных органаў яны дадуць вычарпальныя адказы і ў хуткім часе вернуцца на свае працоўныя месцы. Пакуль да 15 верасня па аб’ектыўных прычынах работа тут пастаўлена на паўзу.

 
захоўваецца спакойная сітуацыя па распаўсюджанні каронавіруснай інфекцыі. У стацыянары хворых няшмат. Аднак несуцяшальныя прагнозы медыкаў на асенні перыяд. На нядаўнай сесіі раённага Савета было прынята рашэнне дадаткова выдзеліць на ахову здароўя 1 мільён 100 тысяч рублёў, каб падрыхтавацца да бесперабойнага лячэння хворых. Старшыня райвыканкама звярнуў увагу на меры прафілактыкі. У барацьбе з хваробай дапаможа вакцынацыя. У кожным калектыве і сям’і павінны задумвацца пра тое, што прышчэпка не проста захавае здароўе, засцеражэ блізкіх і акружаючых, але і выратуе жыцці.

 
Шмат прадпрымаецца для таго, каб людзям жылося камфортна, усе маглі працаваць і выхоўваць дзяцей у нармальных умовах. Як звярнуў увагу кіраўнік раёна, у сельскай мясцовасці вырасла колькасць жадаючых выкарыстоўваць электраэнергію для патрэб ацяплення дома і гарачага водазабеспячэння. Заявы задавольваюцца, але не ўсе па прычыне неўдасканалення электрасетак. З’явіліся і скаргі на гэты конт, але без рэканструкцыі праблема не вырашыцца. На дзяржаўным узроўні распрацаваны план работ на пяць гадоў. У цэнтры першачарговай увагі населеныя пункты, дзе электрычныя сеткі маральна і фізічна ўстарэлі. Аднак перспектыўныя планы рэканструкцыі будуць фарміравацца і з улікам зваротаў грамадзян на месцах. Дзе іх больш, там найхутчэй павялічыцца прапускная здольнасць электрычных сетак. 

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.