Авторизация
 

У Міёрскім райвыканкаме абмеркавалі сродкі супрацьдзеяння афрыканскай чуме свіней

 Шырокае інфармаванне насельніцтва, рэгуляванне асобін дзікоў адпаведнымі арганізацыямі, выкананне мер прафілактыкі на прыватных падворках – асноўныя сродкі супрацьдзеяння афрыканскай чуме свіней. Пра гэта вялі размову ў райвыканкаме ў панядзелак, 9 жніўня.

 

Больш за сотню выпадкаў афрыканскай чумы свіней зафіксавана ў краінах Прыбалтыкі, у Польшчы і Расіі. Некалькі дзясяткаў выяўлены ў Беларусі. Два выпадкі хваробы ў дзікоў – на тэрыторыі Міёрскага раёна. Гэтыя лічбы прывёў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.
У сельгаспрадпрыемствах раёна свіней не разводзяць, аднак праблема афрыканскай чумы застаецца актуальнай для гаспадароў прыватных падворкаў. Па афіцыйнай інфармацыі, агульная колькасць гадаванцаў у сяльчан больш за 1 600 галоў.

 
Рызыка захворвання хатняй жывёлы ў летне-асенні перыяд узрастае. Ідзём у лес за дарамі прыроды, адтуль на нагах можам прынесці інфекцыю. Таму аматарам ціхага палявання важна выконваць меры прафілактыкі. Рэгуляваць колькасць асобін дзікоў на тэрыторыі раёна – задача для лясной гаспадаркі, арандатараў паляўнічых угоддзяў, таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Работа ў гэтым напрамку вядзецца пастаянна.

 
Здараецца, гаспадары прыватных падворкаў утойваюць ад ветэрынарнай службы факты гібелі хатняй жывёлы. Утылізуюць яе ўпотай. Такім чынам яшчэ больш ставяць пад пагрозу ўласнае пагалоўе. Пра кожны выпадак гібелі свіней трэба паведамляць у ветстанцыю. Таксама спецыялісты арганізацыі на платнай аснове праводзяць дэзынфекцыю гаспадарчых памяшканняў. За падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефоне 4 10 36.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта