Авторизация
 

На мінулым пасяджэнні Міерскага райвыканкама ішла размова пра рацыянальнае выкарыстоўванне зямель

 Эфектыўна выкарыстоўваць кожны кавалачак зямлі, аператыўна ўцягваць у гаспадарчы абарот надзелы, дзе размяшчаліся пустыя і старыя пабудовы. Такая задача стаіць перад кіраўнікамі на месцах. Тут важны гаспадарчы падыход. Ёсць шмат прыкладаў, калі замест непрывабных мясцін з’яўляюцца аазісы ўтульнасці і парадку. Рацыянальна выкарыстоўваць зямлю – задача дзяржаўнай важнасці. Пра гэта ішла размова на ліпеньскім пасяджэнні райвыканкама.

 

Па інфармацыі начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Паўла Сушко, на 1 студзеня агульная плошча земляў Міёрскага раёна складала 178 664 га. 44 % ад іх – доля сельгаспрызначэння, што ў лічбавым эквіваленце складае 75 682 га. У распараджэнні сельгасарганізацый раёна 84 175 га.

 
На тэрыторыі раёна дзевяць сельсаветаў, дзе 442 сельскія населеныя пункты, у тым ліку 12 аграгарадкоў, 317 вёсак, 113 хутароў, а таксама два гарады: Дзісна і Міёры. Усюды сустракаюцца пустыя, незапатрабаваныя дамы, як наступства натуральнага змяншэння насельніцтва, асабліва на сяле. Таму найважнейшая задача – не дапускаць зарастання земляў драўнінна-хмызняковай расліннасцю, а таксама своечасова ўцягваць у сельгасабарот незапатрабаваныя ўчасткі. Іх выяўляе аддзел землеўпарадкавання райвыканкама сумесна з гарсельвыканкамамі.

 

У дапамогу – праграмныя дадаткі Геапартал Зіс, SAS. Планета, а таксама планава-картаграфічны матэрыял. Пасля выезду і абследавання мясцовасці інфармацыя пра землекарыстальнікаў апрацоўваецца. Невыкарыстоўваемыя надзелы, выдзеленыя некалі для асабістай падсобнай гаспадаркі, сенакашэння і выпасу жывёлы, перадаюцца ў карыстанне сельгасарганізацыям. За студзень – ліпень сёлета ўцягнулі ў гаспадарчы абарот 45,5 га, у тым ліку 21,65 га пашавых земляў і 23,8 лугавых.

 
СЕЛЬГАСВЫТВОРЧАСЦЮ ЗАЙМАЮЦЦА 14 сельгас- прадпрыемстваў, тры юрыдычныя арганізацыі і 16 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. З пачатку года фермерам прадаставілі 182,08 га земляў, у тым ліку 156,88 га сельскагаспадарчых. Па даручэнні Савета Міністраў і комплексу мерапрыемстваў па развіцці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак на 2021 – 2025 гады землеўпарадкавальнікі сфарміравалі фонд пераразмеркавання надзелаў для стварэння і развіцця сельгасарганізацый, у тым ліку сялянскіх (фермерскіх). Гэта восем участкаў агульнай плошчай 675 га.

 
У другім паўгоддзі летась і ў пачатку года сёлета 383,5 га перададзены ў склад ляснога фонду. Дадаткова падабрана 2 415 га, якія таксама могуць стаць яго ўласнасцю. Пытанне ўзгадняецца са спецыялістамі Дзісненскага лясгаса. На кантролі землеўпарадкавальнікаў выкарыстанне ўчасткаў, прылеглых да машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і іншых сельгасаб’ектаў. З 15 чэрвеня па 24 ліпеня правялі маніторынг СУП «Цітова», парушэнняў не выяўлена, дадзены толькі рэкамендацыі.

 
Важная правільная эксплуатацыя ўнутрыгаспадарчых кар’ераў агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў. У Міёрскім раёне такіх адкрыта пяць агульнай плошчай 2,3 га, адзін прамысловы – «Гір’яты» на 6,3 га. Парадак павінен панаваць і на міні-палігонах. За студзень – ліпень адзін плошчай 0,28 га рэкультываваны. Кантралюецца спагнанне з землекарыстальнікаў страт сельскай і лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканых адабраннем і прадастаўленнем зямельных участкаў на патрэбы, не звязаныя з вядзеннем сельскай і лясной гаспадаркі. На 1 ліпеня суб’ектам гаспадарання трэба вярнуць 161 732,79 беларускіх рублёў. Фактычна заплацілі 4 658,47.

 
Адзін са спосабаў уцягнуць у гаспадарчы абарот незанятыя землі – прадаставіць іх грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў. У раёне фарміруюцца пералікі такіх участкаў згодна з Указам № 667. Інфармацыя размяшчаецца на афіцыйным сайце райвыканкама і кожны месяц абнаўляецца. На 1 ліпеня ў базу быў унесены 271 участак на плошчы ў 54,2 га. У цэлым, у гэтым годзе для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў грамадзянам прадаставілі шэсць надзелаў, маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў – тры. Усе былі заняты ў тэрмін. Ад рэалізацыі ўчасткаў без правядзення аўкцыёна выручана 5 721,4 рубля. Пры продажы з аўкцыёнаў у прыватную ўласнасць сёлета атрымалі 11 550 рублёў, ад рэалізацыі права заключэння дагавора арэнды – 1 074,85 рублёў.

 
На тэрыторыі раёна дзейнічае адно садаводчае таварыства – «Вяснянка», якое размясцілася на 52 га. Тут зарэгістраваны 323 грама- дзяніна, якія вядуць калектыўнае садаводства. У пераліку свабодных участкаў на 1 ліпеня значылася пяць. Гэта няшмат, бо ў рысе горада попыт на іх пастаянна высокі.

 
Працягваецца скарачэнне колькасці нежылых хацінак з гаспадарчымі і іншымі прыбудовамі ў сельскай мясцовасці. Сіламі сельвыканкамаў разабраны 11 старых і пустых дамоў на плошчы 2,7 га. Чатыры ўключаны ў пералік незанятых участкаў, сем уцягнуты ў сельгасабарот.
Аддзел землеўпарадкавання выбудоўвае сваю работу, зыходзячы з сучасных патрабаванняў і магчымасцей. Яго спецыялісты гатовы выслухаць і патлумачыць на месцы. Кансультуюць сяльчан і з выездам у сельвыканкамы. Летась упершыню за пяць гадоў пытанняў па землеўпарадкаванні ад грамадзян паступіла менш. За першае паўгоддзе сёлета і колькасць праблем па землекарыстанні скарацілася на 42%.
Кантроль за аховай і рацыянальным выкарыстаннем земляў працягваецца.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта