Авторизация
 

У Міёрах працягваецца капітальны рамонт вуліцы Камуністычнай

 Уявіць райцэнтр без камунальнай гаспадаркі практычна немагчыма. Кожнаму гараджаніну абавязкова за дзень патрапіцца на вочы чалавек у ярка-аранжавай камізэльцы з адпаведным надпісам на спіне, які ўбірае смецце з праезнай часткі і тратуараў, рамантуе дарогі, даглядае кветкі, косіць газоны, выразае сухія дрэвы. І гэта далёка не поўны пералік функцый, ускладзеных на УП ЖКГ. На прадпрыемстве дзейнічае шэсць профільных падраздзяленняў. У тым ліку будаўнічае. Яго работнікі  не толькі дах адрамантуюць, але і пешаходную плітку ўкладуць, памятны знак узвядуць. Майстры на ўсе рукі!  

 

У працэсе капітальнага рамонту вуліцы Камуністычнай у райцэнтры галоўныя – работнікі ДРБУ-203, а ў субпадрадзе – будаўнічае падраздзяленне камунальнай службы. Гэтыя хлопцы дапамагаюць замошчваць пешаходную дарожку тратуарнай пліткай, устанаўліваюць бардзюры. У іх абавязках і замена труб для каналізацыйных сцёкаў. Чарговую пракладалі на з’ездзе з цэнтральнай дарогі між дамамі.

 

Кіруе вытворчым працэсам майстар будаўнічага падраздзялення Валерый Пішчулёнак. (на фота на 1-й стар.) 18-ы год заняты ва УП ЖКГ.
– Раней быў майстрам жыллёвага фонду і наша брыгада спецыялізавалася выключна на яго абслугоўванні, затым пачалі выконваць бягучыя і капітальныя рамонты без далучэння падрадчыкаў. Апошнія шэсць гадоў рабілі ўсё сваімі сіламі, эканомячы пры гэтым бюджэтныя сродкі. Дзякуючы нашым старанням папрыгажэлі, сталі больш камфортнымі для пражывання дамы па вуліцы Дзяржынскага, Камуністычнай, а таксама ў Язне і Дзісне.

 
У сувязі са змяненнем заканадаўчай базы цяпер жыллёвы фонд абнаўляе іншае падраздзяленне. Фронт работ будаўнічай брыгады больш разнастайны. Як расказаў Валерый Алегавіч, рамонтам вуліцы Камуністычнай заняты не ўсе, некалькі чалавек рамантуюць дах на Дзісненскім Цэнтры культуры. Мяняюць яго не цалкам, а толькі ў прадзіраўленых месцах, адкуль вада ў непагадзь трапляе прама ў класы музычнай школы. Ратаваць вучняў і педагогаў ад патопаў – таксама карпатлівая і няпростая задача.

 
 Яшчэ будаўнікам ЖКГ даручана ўстанавіць новы памятны знак у гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр у парку насупраць раённага Дома культуры. Дызайн-праект, які распрацавала полацкая фірма «Мастак-сэрвіс», уражвае. Як архітэктурнае збудаванне будзе выглядаць у рэальнасці, пакажа час. У працэсе будаўніцтва традыцыйна штосьці мяняецца, узнікаюць новыя ідэі і элементы. Тым не менш знакавы аб’ект павінен стаць не толькі ўвасабленнем нашай памяці, але і падкрэсліць каларыт і індывідуальнасць мясцовасці. Пакуль уклалі пліты для падмурку. Чарговы этап – заліць апалубку.

 
Адказным за ўстаноўку мемарыяла прызначаны Максім Тычко. Ён, а таксама Мікалай Мізер – прафесіянальныя плітачнікі, з багатым будаўнічым вопытам. Таму ім давяраюць найбольш складаныя ўчасткі. Усяго ў складзе будаўнічай брыгады 12 чалавек. Сфарміраваны асноўны касцяк. Дарэчы, Максім, яго сястра Аксана і Мікалай перайшлі ва УП ЖКГ з былога прадпрыемства «Міёрскі рамонтнік», якім шмат гадоў кіраваў Станіслаў Лабунька. Цяпер ён інжынер па арганізацыі, эксплуатацыі і рамонце будынкаў і збудаванняў, каму падпарадкоўваецца будаўнічае падраздзяленне. Багаты ўласны вопыт і правераныя кадры, са слоў Станіслава Казіміравіча, дапамагаюць камандзе спраўляцца з пастаўленымі задачамі.

 
– Мы задзейнічаны на розных аб’ектах, але галоўная задача – вырашаць праблемы жыллёвага фонду. У першым паўгоддзі рамантавалі дахі на дамах па вуліцах Дзяржынскага, 18, Камсамольскай, 14, Камуністычнай, 58 і 60, – дзеліцца інжынер. – Акрамя гэтага прапануем платныя паслугі насельніцтву. Хтосьці ў брыгадзе працуе больш якасна, іншы больш вытворча, у кагосьці атрымліваецца тэхнічна граматней. У цэлым працуем зладжана і хочацца ўсім падзякаваць за гэта. Аднак кваліфікаваныя спецыялісты нам яшчэ патрэбны. Гатовы папоўніць свае рады стараннымі людзьмі з умелымі рукамі.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта