Авторизация
 

Не крадзіце на працоўным месцы - штраф будзе больш выгады!

 17 ліпеня ў Віцебскай вобласці стартавала ўборачная кампанія. Шмат дзяржаўных сродкаў затрачана на яе арганізацыю і правядзенне, выдзелены гаруча-змазачныя матэрыялы, дызельнае паліва, рэканструяваны месцы захоўвання сельгаспрадукцыі, закуплена нятаннае абсталяванне. Ад вынікаў жніва залежыць дабрабыт не толькі нашага рэгіёна, але і дзяржавы ў цэлым. Аднак многія нядобрасумленныя грамадзяне імкнуцца разбагацець за яе кошт і не задумваюцца пра адказнасць.

 

Так, артыкулам 11.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (дробны крадзеж) прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь ці грамадскія работы або адміністрацыйны арышт. Акрамя таго судом спаганяецца сума ўчыненай матэрыяльнай шкоды і яе наступствы: пашкоджанне маёмасці, абсталявання, прастой рабочага часу. Спагнаныя сумы ў разы перавышаюць атрыманы ад скрадзенага прыбытак.

 
Артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж) у залежнасці ад сумы ўчыненай шкоды прадугледжана пазбаўленне волі да трох гадоў, абмежаванне волі на той жа тэрмін, штраф, грамадскія работы, арышт, папраўчыя работы да двух гадоў.

 
Для ўзмацнення прававой дысцыпліны органы ўнутраных спраў сумесна з прадстаўнікамі сельгасарганізацый, выканаўчых камітэтаў, міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пракуратуры ў кожным раёне вобласці арганізавалі мабільныя групы. Штодзень у вячэрні і начны час скіроўваюцца ў рэйды, сочаць за захаваннем матэрыяльных каштоўнасцей сельгасарганізацый, гаруча-змазачных матэрыялаў, кантралююць працоўную дысцыпліну на рабочых месцах. Каб не дапускаць крадзяжоў, службовыя асобы гаспадарак павінны забяспечыць захаванасць тэхнікі ў палявых умовах, не дазваляць пакідаць яе на ноч у дварах домаўладанняў.

 

Сяргей СТОМА, старшы інспектар прафілактыкі ААПП РАУС.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта