Авторизация
 

Міёрскае аддзяленне аховы адзначыла 55-годдзе

 Пастаянная пільнасць на службе на ахоўваемых аб’ектах, кантроль за захаваннем маёмасці, аператыўнае рэагаванне на выклік. Усё гэта будні і выхадныя, дні і ночы супрацоўнікаў аховы. 22 ліпеня Міёрскае аддзяленне адзначае 55-годдзе. Начальнік маёр міліцыі Міхаіл Пракопчык з удзячнасцю прыгадвае былыя пакаленні ахоўнікаў.

 

– Тое, што маем сёння, у многім заслуга нашых папярэднікаў. Складанасці былі і будуць у кожнай рабоце і ў любы час. Важна, што ёсць людзі, якія ўмеюць іх пераадольваць. Структура нашай службы такая, што кожны чалавек адказвае за свой участак работы, але працуе ў звязцы з іншымі. Электраманцёр абслугоўвае сігналізацыю, міліцыянеры сочаць за грамадскім парадкам і выбываюць на трывожныя паведамленні ад дзяжурнага аховы, а часам і ў падмогу супрацоўнікам РАУС, вартаўнік адказвае за захаванне маёмасці ахоўваемага аб’екта, – расказвае Міхаіл Часлававіч. – Днямі падводзілі вынікі работы за першае паўгоддзе. Трэба адзначыць, што захаваліся ў поўным аб’ёме ахоўныя паслугі. Больш за тое, на чатыры адзінкі папоўніліся ахоўваемыя памяшканні, тры трывожныя кнопкі ўстанавілі на гандлёвых аб’ектах горада і прыгарада. Вядзём перамовы яшчэ з некалькімі заказчыкамі для ўстаноўкі сігналізацыі.

 
За добрую працу падзякі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы аб’яўлены вартаўніку Таццяне Кісляк і міліцыянеру-кінолагу Сяргею Вішнеўскаму, грамата ўручана міліцыянеру-кінолагу Паўлу Шаніну.

 

Як ацэньваеце дзейнасць аддзялення?

– У нас нясуць службу 25 міліцыянераў і 50 грамадзянскіх асоб. Ахоўваем 191 аб’ект усіх форм уласнасці, 212 жылых дамоў і кватэр. Лічу, што ахова Міёршчыны працуе годна. Людзі стараюцца і сумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі. З міліцыянераў-вадзіцеляў шмат  гадоў бездакорна нясе службу Юрый Рубанік. У групе затрымання найлепшыя Сяргей Вішнеўскі і Іван Вішнеўскі. Набіраюцца вопыту Іван Талапіла, Юрый Баравікоў і Юрый Юхноўскі. Яшчэ нядаўна быў некамплект міліцыі, а ўжо ёсць чатыры кандыдаты. Спадзяюся, у хуткім часе яны далучацца да калектыву.

 
З вартавой службы трэба адзначыць Аду Мароз, Святлану Сяліцкую, Таццяну Кісляк, Андрэя Батарчука. Адносна нядаўна, але сумленна працуе Сафія Яфімава. Уладзімір Смагін дапамагае аддзяленню ў гаспадарчых справах. Вопытныя электраманцёры – Леанід Пруднікаў, Юрый Сташулёнак, якія звычайна заняты мантажом абсталявання, Валерый Кубарка адказвае за цеплазабеспячэнне і сігналізацыю на важных аб’ектах горада.

 

Добра працуюць і маладзейшыя спецыялісты – Дзяніс Багдановіч, Барыс Буёнак, які адказвае за праграмнае забеспячэнне. Удала спраўляюцца дзяжурныя цэнтралізаванага пульта. Больш за 20 гадоў стажу ў Ірыны Закрэўскай і Алены Шаркель. Службай электраманцёраў і дзяжурных кіруе старшы інспектар-інжынер Уладзіслаў Барысенка. Шмат працы ў нашых бухгалтараў Наталлі Лявіцкай і Жанны Лаўрыновіч, загадчыка аддзела кадраў Марыны Рубанік. Камандзір аддзялення Сяргей Маляўка вядзе работу з міліцыянерамі.

 
Пераважная большасць нашых супрацоўнікаў, міліцыянеры і вартаўнікі, дзяжурныя працуюць па графіку, што напружана і складана. Дзякуючы ўсяму калектыву пастаянная ахова аб’ектаў забяспечана.

 
У размове кіраўнік прыгадаў ветэранаў працы Анатоля Крука, Іонія Басакова, Анатоля Крупеньку, Віталя Міронава, Сяргея Тронькіна, Генадзя Сушко, Валерыя Мараза, Сяргея Мягі, Людмілу Лабунька, Рамуальду Харытовіч, Ірэну Саруль, Браніславу Казлоўскую, Леакадзію Трубіла, Зінаіду Шаркель, Надзею Федуковіч. Адны адышлі ў іншы свет, а другія і сёння актыўна дапамагаюць выхоўваць маладыя кадры, выступаюць на сустрэчах.

 

Якія пажаданні з нагоды чарговага юбілею?

– Жадаю надзейнага пляча свайго напарніка, каб заўсёды была ўпэўненасць, што ў цяжкую хвіліну цябе не пакіне. Здароўя, добрых дарог, зладжанасці пры выкананні службовых абавязкаў. Будуць развіццё і дабрабыт, калі кожны з нас якасна справіцца са сваёй работай.

 

Поўны тэкст вы можаце знайсці ў нумары №58 "Мёрскіх навін" на сайце https://belkiosk.by.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ

Фота прадастаўлена Міёрскім аддзяленнем аховы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта