Авторизация
 

Рэканструкцыю электрасетак праводзяць у Беларусі

 Лініі электраперадач – тыя самыя артэрыі, па якіх ток паступае да непасрэдных спажыўцоў: на прадпрыемствы, ва ўстановы адукацыі, у дамы кожнага з нас.

 

Як расказаў карэспандэнту газеты «Рэспубліка» першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер ГПА «Белэнерга» Уладзімір Баброў (на фота), працягласць ліній электраперадач у нашай краіне складае больш за 280 тысяч кіламетраў, а колькасць трансфарматарных падстанцый напругай 35 – 750 кВ перавышае 1 350. За пяць месяцаў сёлета ўведзена ў эксплуатацыю яшчэ звыш 500 кіламетраў ліній электраперадачы ўсіх класаў напружання. Нарматыўны тэрмін службы размеркавальных сетак крыху большы за 30 гадоў. Таму ідзе іх маштабная рэканструкцыя.

 

Так, за 2020-ы ўведзена ў эксплуатацыю амаль дзве тысячы кіламетраў ліній электраперадачы 0,4 – 330 кВ (598,74 кіламетра – новае будаўніцтва і 1 325,52 кіламетра – рэканструкцыя). У лідарах – Мінская, Гродзенская і Брэсцкая вобласці. Пад рэканструкцыю ў першую чаргу трапляюць населеныя пункты, дзе электрычныя сеткі маральна і фізічна ўстарэлі. Усе абласныя энергазабяспечвальныя арганізацыі склалі і ўзгаднілі з іншымі органамі планы такіх мерапрыемстваў на пяць гадоў. На гэтыя мэты ў бліжэйшую пяцігодку плануецца накіраваць каля 1,5 мільярда рублёў, у тым ліку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту – 484 мільёна рублёў.

 
З уводам БелАЭС многія спадзяваліся перавесці жыллё на электрычнасць. Аднак жадаемае атрымалі не ўсе. Тут немалаважна памятаць пра такую велічыню, як прапускная здоль- насць паветраных электрычных сетак 0,4 – 10 кВ. Сапраўды, колькасць запытаў аб выдачы тэхнічных умоў на далучэнне электраўстановак аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў да электрычных сетак, каб выкарыстоўваць электраэнергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, расце. За перыяд з 2019 года і пяць месяцаў 2021-га ў энергазабяспечвальныя арганізацыі, якія ўваходзяць у склад «Белэнерга», паступіла звыш 52 тысяч (у тым ліку за пяць месяцаў 2021 года – 11 295) запытаў. З іх амаль 40 тысяч ці 75 % задаволены.

 
За гэты час да электрычных сетак падключаны амаль 15 тысяч (у тым ліку за пяць месяцаў гэтага года – каля трох тысяч) электраўстановак. Размова пакуль не ідзе пра стопрацэнтнае задавальненне запытаў. Але да гэтага імкнёмся. Зыходзячы з найбольш частых зваротаў, складаюць спісы, на падставе якіх фарміруюцца перспектыўныя планы рэканструкцыі сеткі.

 
Не ўсе сеткі, дзе прапускной здольнасці не стае, дасягнулі зносу ў сто працэнтаў. Пакуль іх не змогуць замяніць. Цяпер гэта пэўная праблема з пункту гледжання заканадаўства. Абмяркоўваецца перспектыва прадаставіць грамадзянам магчымасць паўдзельнічаць у фінансаванні работ па іх рэканструкцыі і павелічэнні прапускной здольнасці. Для ўрэгулявання пытання падрыхтаваны праекты нарматыўных прававых актаў, якія цяпер знаходзяцца ў працэсе ўзгаднення.

 
Па матэрыялах друку.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта