Авторизация
 

Змяніўся памер прымусовага збору

 З 15 ліпеня ўступіць у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2021 года № 90-3 «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчай вытворчасці». Ім прадугледжаны змяненні парадку спагнання памеру прымусовага збору. Базавае правіла яго вызначэння не зменіцца, аднак будзе ўстаноўлена мінімальная мяжа, не залежная ад сумы запазычанасці па выканаўчым дакуменце.

 
Як і цяпер, памер прымусовага збору па агульным правіле будзе складаць дзесяць працэнтаў ад сумы выканаўчага ў карысць спаганяльніка ці кошту перададзенай маёмасці, аднак яго мінімальны памер не можа быць меншым за 0,5 базавай велічыні, якая дзейнічае на момант вынясення пастановы.

 
Мяркуем, што даўжнікі своечасова выканаюць свае фінансавыя абавязацельствы да ўзбуджэння выканаўчай вытворчасці, што дазволіць пазбегнуць дадатковых фінансавых затрат, звязаных з уплатай прымусовага збору.

 
У сувязі з гэтым Міёрскі міжраённы аддзел прымусовага выканання звяртае ўвагу на магчымасць скарыстацца інфармацыйным рэсурсам «Рэестр запазычанасцей па выканаўчых вытворчасцях», які размешчаны на Інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі. Тут можна атрымаць даведачную інфармацыю аб наяўнасці доўгу.

 

В. ПАРШУТА, в.а. начальніка Міёрскага міжраённага аддзела прымусовага выканання.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта