Авторизация
 

Падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» арганізаваны экскурсіі па горадзе

 Падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» арганізаваны экскурсіі па горадзе.

 

Віцебскі абласны краязнаўчы музей з 14 па 18 ліпеня запрашае на пешаходныя экскурсіі «Віцебск – горад з тысячагадовай гісторыяй». Пачынаюцца экскурсіі ў 18.00. Месца збору – Ратуша (вул. Леніна, 36). Для дарослых кошт – 6 рублёў, для школьнікаў і студэнтаў – 3 рублі. Доўжыцца экскурсія адну гадзіну, у групе – ад чатырох чалавек. Запіс па тэлефонах +375 29 210 22 61, 8 0212 66 05 87.

 
Мастацкі музей 17 і 18 ліпеня арганізуе тур выхаднога дня «Геніі месца: Пэн&Рэпін». Пачатак экскурсій у 11.00, месца збору – Мастацкі музей (вул. Леніна, 32). Білет для дарослых каштуе 15 рублёў, для студэнтаў і пенсіянераў – 10 рублёў, для школьнікаў – 5 рублёў, дзецям да сямі гадоў – бясплатна. У групе ад чатырох да 12 чалавек. Працягласць тура 3,5 – 4 гадзіны. Запіс па тэлефонах +375 29 211 66 65, 8 0212 26 19 29.

 
Бясплатныя тэматычныя экскурсіі падчас традыцыйнай акцыі «Любімаму гораду прысвячаецца…» пройдуць 17 і 18 ліпеня.
На «Прагулку па Віцебску 19 стагоддзя» запрашаюць у гістарычны цэнтр горада 16, 17 і 18 ліпеня ў 18.00. Удзельнікаў чакае тэатралізаваная экскурсія, падчас якой раскажуць, дзе на Замкавай гары можна было паспрабаваць смачную каву і купіць ласункі, як Віцебск святкаваў 100-годдзе Аляксандра Пушкіна, якімі забавамі цешылі сябе гараджане больш за сто гадоў таму. Збор ля мастацкага музея (вул. Леніна, 32).

 
Жадаеце трапіць на «Выпадковую экскурсію», калі ні ўдзельнікі, ні экскурсавод не ведаюць маршрута, а яго накірунак і аб’екты для паказу вызначае выпадак – прыходзьце 17 ліпеня ў 11.00 і 18 ліпеня ў 13.30 да Ратушы (вул. Леніна, 36).

 
«Прагулка праз стагоддзі. Ад Заручаўскай да Калініна» запланавала 17 ліпеня ў 13.30 і 18 ліпеня ў 15.30. Месца збору – плошча Перамогі (скульптурная кампазіцыя паблізу вуліцы Калініна).

 
«Па Віцебскіх Чаромушках» можна прагуляцца 17 ліпеня ў 15.30 і 18 ліпеня ў 11.00. Пабачыце «Блакітны Дунай», пазнаёміцеся з багіняй Гігеяй, даведаецеся, чаму вуліцу Фрунзе называлі «Чаромушкамі». Месца збору – прыпынак грамадскага транспарта «Медуніверсітэт» з боку дзяржаўнага медуніверсітэта. 

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта