Авторизация
 

У структуры заработнай платы бюджэтнікаў павялічылася доля прэміравання

 У структуры заработнай платы бюджэтнікаў з 1 ліпеня павялічылася доля прэміравання. Гэта абумоўлена Указам ад 22 снежня 2020 года № 482. Прынятыя змяненні не накіраваны на павелічэнне заробку бюджэтнікаў.

 

Аб’ём рэсурсаў на прэміраванне будзе фарміравацца і накіроўвацца ў памеры 20 працэнтаў ад сумы акладаў работнікаў бюджэтных арганізацый (раней – пяць працэнтаў). Павелічэнне прэміі – выключна ў межах выдзеленых на бягучы год бюджэтных асігнаванняў на аплату заробку. Гэта значыць, адбудзецца пераразмеркаванне паміж яе элементамі за кошт карэкціроўкі памераў іншых асобных стымулюючых выплат.

 
Адметным новаўвядзеннем з’яўляецца таксама тое, што на прэміраванне будуць накіроўваць і нявыкарыстаныя сродкі, прадугледжаныя на аплату працы. Гэтыя меры дазволяць павялічыць долю прэміравання ў аб’ёме стымулюючых выплат работнікаў бюджэтных арганізацый і тым самым матываваць на добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў.

 
Пры гэтым, як і да 1 ліпеня 2021 года, Указ рэгулюе толькі памер сродкаў, накіраваных на прэміраванне работнікаў арганізацыі. Канкрэтны памер прэміі работніка вызначаецца, згодна з палажэннем, якое зацвярджае кіраўнік бюджэтнай арганізацыіі.

 
Нагадаем, што Указам № 482 ад 22 снежня 2020 года прадугледжана таксама павелічэнне з 1 студзеня 2022 года памеру аднаразовай выплаты на аздараўленне, якая, як правіла, выплачваецца да водпуску з 0,5 да аднаго аклада работніка. 

 

Пераразмеркаванне сродкаў паміж стымулюючымі выплатамі пры аднолькавай працягласці рабочага часу і напружанасці не прывядзе да зніжэння ўзроўню аплаты працы работнікаў, устаноўленага да 1 ліпеня 2021 года.

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2022
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2022
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта